МТС навучыць карыстацца TikTok! Абвешчаны новы набор у бясплатную анлайн-школу #НавучыСваіхБлізкіх | Навіны МТС
Усе навiны

МТС навучыць карыстацца TikTok! Абвешчаны новы набор у бясплатную анлайн-школу #НавучыСваіхБлізкіх

МТС аб'яўляе пра пачатак набору новай групы ў анлайн-школу для людзей старэйшага пакалення #НавучыСваіхБлізкіх. Слухачам будзе прадстаўленая абноўленая навучальная праграма з новымі тэмамі: TikTok, кібербяспека і анлайн-падпіскі на газеты і часопісы.

МТС научит пользоваться TikTok! Объявлен новый набор в бесплатную онлайн-школу #НаучиСвоихБлизких

У анлайн-школе навучаюць людзей «трэцяга» ўзросту камфортна карыстацца гаджэтамі і вырашаць з іх дапамогай шматлікія пытанні: загружаць праграмы, здзяйсняць пакупкі ў інтэрнэт-крамах, выпісваць анлайн газеты і часопісы, а таксама аплачваць камунальныя паслугі без паходу на пошту або ў банк, браць электронныя талончыкі да ўрача, шукаць лекі па выгаднай цане ў бліжэйшых аптэках і многаму іншаму.

Замацаваць пройдзены матэрыял можна будзе з дапамогай тэматычных відэаўрокаў. Да ўжо існуючых навучальных відэа былі дабаўленыя ролікі пра афармленне анлайн-падпіскі на выданні, кібербяспеку і рэгістрацыю ў TikTok.

Дыстанцыйны курс разлічаны на 10 заняткаў па 1,5 гадзіны, якія будуць праходзіць 2 разы на тыдзень на платформе Zoom. Такі анлайн-фармат дазваляе падключацца да заняткаў з любога кутка краіны.

Пасля праходжання навучання ўсе навучэнцы могуць прайсці анлайн-тэст і атрымаць сертыфікат ад МТС.

Зарэгістравацца на анлайн-курс можна па спасылцы, у салонах сувязі МТС або па тэлефоне +375 29 250 35 26. Навучанне бясплатнае!

Анлайн-школа #НавучыСваіхБлізкіх стартавала ў лістападзе 2020 года. З таго часу навучанне ў ёй прайшлі больш за 210 чалавек. На заняткі слухачы часта падключаюцца разам са сваімі дзецьмі і ўнукамі, якія разам з педагогамі школы дапамагаюць асвоіць усе магчымасці сучасных лічбавых прылад.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна