Спадчына рода Тызенгаўзаў. Выйшаў чарговы падкаст ад МТС і 34mag | Навіны МТС
Усе навiны

Спадчына рода Тызенгаўзаў. Выйшаў чарговы падкаст ад МТС і 34mag

Чацверты выпуск з серыі падкастаў 34mag і МТС пра знакамітыя шляхецкія роды Беларусі прысвечаны Тызенгаўзам, якія пакінулі яскравы след у гісторыі краіны. Паслухаць і спампаваць апавяданне пра гэту дынастыю і яе ўплыў можна на беларускай і рускай мовах.

Спадчына рода Тызенгаўзаў. Выйшаў чарговы падкаст ад МТС і 34mag

Слухачы даведаюцца пра нямецкія карані рода Тызенгаўзаў і тое, як яго прадстаўнікі апынуліся на Беларусі і чым праславіліся. Падкаст нагадае аб жыцці і дзейнасці Антонія Тызенгаўза, таленавітага фінансіста, дзякуючы якому ў Гродна з’явіліся сапраўдны прамысловы «хаб», першы медыцынскі вуз таго часу, лютэранская кірха. Яшчэ адзін прадстаўнік рода Канстанцін Тызенгаўз, арнітолаг, знакаміты тым, што ў сваім радавым маентку стварыў першы ў Беларусі і адзін з буйнейшых у Еўропе арніталагічны музей. 

Якія яшчэ эканамічныя, аграрныя і культурныя дасягненні Вялікага княства Літоўскага другой паловы XVIII стагоддзя звязаны з Тызенгаўзамі? Паслухаць новы падкаст альбо спампаваць яго на беларускай ці рускай мовах можна на 34travel.me і 34mag.net, а таксама на платформах Apple Podcasts, Spotify, Castbox, Soundcloud, Google Podcasts і Яндекс. Музыка. Папярэднія выпускі праекта былі прысвечаны Радзівілам, Сапегам і Агінскім.


Папярэдняя навіна

Наступная навіна