Усе навiны

Тэхна-эвалюцыя МТС: 20 гадоў у лічбах і фактах

«МТС сустракае сваё 20-годдзе ў статусе найбуйнейшага ў Беларусі тэлекам-аператара па колькасці абанентаў - 5,7 млн ​​чалавек. Два дзесяцігоддзі мы мяняліся разам са светам тэхналогій і трансфармавалі сваю бізнес-мадэль з улікам глабальных тэндэнцый і патрэб нашых кліентаў. МТС сёння - гэта не толькі даступная сувязь. Мы ступілі далёка наперад і сталі ўніверсальным аператарам, магчымасці і прафесійная экспертыза якога здольныя вырашаць розныя задачы людзей і бізнесу. Апрача тэлекамунікацый, мы сталі экспертамі ў сферы воблачных сэрвісаў, паспяхова рэалізоўваем digital-прадукты, паслугі BIG DATA, FinTech і IoT-праекты. У многім мы самі задаем трэнды: удасканальваем тарыфы, развіваем стрымінгавыя сэрвісы, пашыраем асартымент фірменнага рэтэйлу, а рэалізаваныя намі сацыяльныя праекты дапамагаюць асвойваць тэхналогіі дзецям і людзям старэйшага ўзросту. Дзякуй кожнаму кліенту і ўсім нашым партнёрам, хто ўвесь гэты час застаецца з намі на сувязі».

Уладзіслаў Андрэйчанка, Генеральны дырэктар кампаніі МТС

20 лет инноваций 6-2.png

Папярэдняя навіна

Наступная навіна