МТС - партнёр XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які пройдзе сёлета з 13 па 18 ліпеня. Тэлекам-аператар падтрымлівае музычны форум з 2003 года.
Урачыстае адкрыццё фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» адбудзецца 14 ліпеня ў Летнім амфітэатры. Але ўжо сёння горад акунецца ў святочную атмасферу: галоўная пляцоўка ператворыцца ў цыркавую арэну, дзе выступяць артысты Беларускага дзяржаўнага цырка.
У гэтым годзе на музычным форуме арганізатары чакаюць гасцей амаль з 30 краін. Падзеі фестывалю разгарнуцца на 20 гарадскіх пляцоўках, дзе гледачоў чакаюць танцавальны опэн-эйр, сольныя канцэрты папулярных выканаўцаў, спектаклі, экскурсіі і вулічныя паказы. І, вядома, не абыдзецца без галоўнай праграмы фестывалю мастацтваў - дарослага і дзіцячага песенных конкурсаў.