Пра лятаючую будку, вароты-парталы і збіральнікаў душ. Легендарныя серыялы на новым канале Sci-Fi у МТС ТБ | Навіны МТС
Усе навiны

Пра лятаючую будку, вароты-парталы і збіральнікаў душ. Легендарныя серыялы на новым канале Sci-Fi у МТС ТБ

У гэтыя выхадныя прапануем пагрузіцца ў свет доўгіх фантастычных гісторый: пра сэнс жыцця, містычныя знікненні і нечаканыя здабыткі. Мы падрыхтавалі падборку топавых серыялаў, прадстаўленых у праграме Sci-Fi - новага канала з каталога МТС ТБ. Усе яны даступныя ў прамым эфіры і да 5 дзён уключна ў запісе ў спецыяльнай падборцы на галоўнай старонцы праграммы.

«Страчаны сімвал»

Містычны серыял ад аўтара «Код да Вінчы» і «Анёлы і дэманы». Галоўнаму герою трэба будзе разгадаць фрагмент старажытнай галаваломкі, каб вызваліць свайго настаўніка. Захапляльная прыгода ў свет сімвалаў, шыфраў і змоў.

7 жніўня, 13:45, 8 серый запар


«Доктар Хто»

Легендарны серыял у жанры навуковай фантастыкі. Займальны сюжэт пра прыгоды іншапланецяніна-гуманоіда і яго кампаньёнаў, прыпраўлены англійскім гумарам.

6 жніўня, 10:50, 10 серый запар


«Зорныя вароты ЗВ-1»

Кінафантастыка вышэйшага класа! Серыял, у якім навука, драма і міфалогія сплятаюцца ў адзінае цэлае. Першыя серыі навукова-фантастычнага экшэна пра атрад ЗВ-1, які змагаецца з прышэльцамі, выйшлі 25 гадоў таму, і да гэтага часу 10 сезонаў відовішчнай сагі знаходзяць новага гледача.

5 жніўня, 00:20, 2 серыі запар


«Амнезія»

Гатычны трылер пра загадкавае знікненнеі, страту памяці і спробы вярнуць мінулае жыццё. Шэсць гадоў зняволення, пасля якога галоўная гераіня спрабуе ачуцца і вярнуцца ў прафесію сакрэтнага агента, які расследуе справы пра серыйных забойцаў.

7 жніўня, 12:15, 2 серыі запар


«Тайны Хейвена»

Напружаны дэтэктыў паводле рамана Стывена Кінга «Хлопец з Каларада». Па сюжэце ў невялікім мястэчку ў кожнага жыхара ёсць свая звышздольнасць. Які сакрэт яны ўтойваюць?

5 жніўня, 16:45, 2 серыі запар


«Хемлак Гроўв»

Дынамічны серыял ад Netflix пра пярэваратняў і вампіраў, якія раптам прыйшлі ў адно змрочнае мястэчка. Сумесь фэнтэзі, дэтэктыва і фільмаў жахаў зачароўвае і палохае адначасова.

7 жніўня, 01:30, 4 серыі запар


«Мёртвыя, як я»

Чорная камедыя пра тое, як звычайнае жыццё 18-гадовага падлетка раптоўна заканчваецца, і адкрываецца дзівосны замагільны свет са сваімі правіламі і прывілеямі.

5 жніўня, 15:55


Каб глядзець, неабходна спампаваць праграму МТС ТБ і аформіць падпіску «МТС ТБ, дзень» з дапамогай запыту *226#. Кошт - 0,54 рубля ў суткі.

МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, у якім налічваецца каля 120 тэлеканалаў і 4 анлайн-кінатэатры. Увесь кантэнт даступны для прагляду ў рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сэрвіс даецца бясплатна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна