МТС склаў топ-10 электронных кніг, якія найчасцей чытаюць беларусы гэтым летам. Сярод іх - як мастацкая, так і нон-фікшн літаратура. Усе творы даступныя ў сэрвісе МТС Кнігі.
Чытачоў цікавяць фантастыка, псеўдагістарычныя раманы, а таксама розная літаратура па самаразвіццю, якая дапамагае лепш зразумець сябе і навакольны свет. Дарэчы, рэйтынг кардынальна абнавіўся за апошнія паўгода і зараз выглядае так:
-
«Лета ў піянерскім гальштуку», Алена Малісава, Кацярына Сільванава
-
«Лісіная нара», Нора Сакавіч
-
«У канцы яны абодва памруць», Адам Сільвера
-
«Тонкае мастацтва пафігізму. Парадаксальны спосаб жыць шчасліва», Марк Мэнсан.
-
«Світа караля», Нора Сакавіч
-
«Маленькая кніга гісторый пра жаночую сэксуальнасць», зборнік апавяданняў
-
«Той самы», Юлія Верас
-
«Элізіюм», Нора Сакавіч
-
«Ты ў парадку. Кніга пра тое, як нельга з сабой і не трэба з іншымі», Аліна Адлер
-
«Падзенне», Ці Джэй Ньюман
Больш актыўна гэтым летам падпісчыкі МТС Кнігі з Мінска, сярод абласных цэнтраў лідзіруюць гамяльчане, затым ідуць жыхары Брэста, Гродна, Віцебска і Магілёва. Бабруйск стаў першым сярод раённых цэнтраў па колькасці карыстальнікаў анлайн-бібліятэкі. Крыху менш чытачоў у Наваполацку і Маладзечне. Замыкаюць спіс Баранавічы.
Самы папулярны час для чытання ў спякотны сезон - пасля захаду сонца: пік чытацкай актыўнасці прыпадае на перыяд з 22 гадзін да поўначы. Паводле статыстыцы, прадстаўніцы прыгожага полу ўлетку чытаюць больш за мужчын.
МТС Кнігі - гэта мабільная бібліятэка, у якой налічваецца больш за 1,5 млн электронных і аўдыёкніг на 16 мовах. Чытаць і слухаць кнігі можна як анлайн, так і афлайн. Мабільны трафік пры наведванні сэрвісу з актываванай паслугай МТС Кнігі не тарыфікуецца. Пры першым падключэнні на працягу 3 дзён сэрвісам можна карыстацца бясплатна.