Усе навiны

МТС падтрымаў конкурс «Халі-Хало-2022» у Наваполацку — адзін з найстарэйшых фестываляў Беларусі

У Наваполацку завяршыўся міжнародны фестываль юных выканаўцаў «Халi-Хало». У ім узялі ўдзел 43 канкурсанты з Беларусі, Арменіі і Расіі. Уладальнікам Гран-пры стаў 10-гадовы Макар Таранда з Мінска, якому Генеральны дырэктар кампаніі МТС Уладзіслаў Андрэйчанка ўручыў прыз — флагманскі смартфон.

МТС традиционно стал официальным партнером «Халi-Хало» — одного из старейших творческих фестивалей Беларуси. Конкурс юных исполнителей эстрадной песни в Новополоцке проводится с 1994 года.

Талент удзельнікаў ацэньвала міжнароднае журы, у складзе якога — дзеячы культуры і прадстаўнікі бізнесу Беларусі, Латвіі, Расіі, Грузіі і Арменіі. Пераможцаў вызначылі ў трох узроставых катэгорыях: 8-10 гадоў, 11-13 гадоў і 14-16 гадоў. Яны таксама былі ўзнагароджаныя каштоўнымі падарункамі і дыпломамі.

За гады існавання фестывалю «Халі-Хало» сотні юных вакалістаў атрымалі магчымасць прадэманстраваць свае вакальныя даныя і зрабіць першыя творчыя крокі на вялікай сцэне.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна