Навагоднія бонусы новым абанентам МТС: бясплатная Падпіска «МТС Прэміум» і зніжка на абанплату | Навіны МТС
Усе навiны

Навагоднія бонусы новым абанентам МТС: бясплатная Падпіска «МТС Прэміум» і зніжка на абанплату

МТС аб'яўляе запуск акцыі «Навагоднія бонусы 2023» пры падключэнні на тарыф «Безліміцішча X» або тарыфную лінейку «Супер». Спецыяльная прапанова ўключае зніжаную абанплату, дадатковы інтэрнэт-трафік, безліміт тэлефанаванняў у сетцы, бясплатны доступ да анлайн-кінатэатраў, а таксама зніжкі на шэраг сэрвісаў. Да акцыі можна далучыцца да канца лютага 2023 года.

Навагоднія бонусы новым абанентам МТС

Зніжкі і бонусы прадугледжаныя для новых абанентаў тарыфу «Безліміцішча X», а таксама лінейкі «Супер» - «Супер Junior», «Супер 1», «Супер 5», «Супер 20», «Супер 30».

Найбольш выгадныя бонусы прызапашаныя новым абанентам тарыфу «Безліміцішча Х»: зніжка на абаненцкую плату і бясплатная Падпіска «МТС Прэміум» на працягу 360 дзён, якая дае безлімітныя тэлефанаванні ў сетцы, ТБ, анлайн-кінатэатры, зніжкі на сэрвісы і г.д.

Новыя абаненты тарыфаў «Супер 1», «Супер 5», «Супер 20» і «Супер 30» атрымаюць зніжку на абанплату, якая будзе дзейнічаць першыя 180 дзён, а на тарыфе «Супер Junior» — 90 дзён.

Акрамя таго, падключыўшыся ў рамках акцыі на тарыфы «Супер 20» і «Супер 30», навічкі змогуць скарыстаць усе перавагі Падпіскі «МТС Прэміум» за 0 рублёў на працягу 180 дзён.


Навагоднія бонусы 2023

Безліміцішча X

Супер 1

Супер 5

Супер 20

Супер 30

Супер Junior

Абанплата па акцыі, руб.

22,90

9,99

11,99

18,99

25,99

9,99

Абанплата без акцыі, руб.

29,90

12,90

17,90

24,90

34,90

14,90

Тэрмін дзеяння зніжкі, дзён

360

180

180

180

180

90

Бонус пры падключэнні

«МТС Прэміум» за 0 руб. на 360 дзён

-

-

«МТС Прэміум» за 0 руб. на 180 дзён

-


Прапанову «Навагоднія бонусы 2023» можна скарыстаць па 28 лютага 2023 года.

«МТС Прэміум» — гэта эксклюзіўная пакетная прапанова, якая ўключае доступ да 85 тэлеканалаў у рамках сэрвісу МТС ТБ, анлайн-кінатэатры ІВІ і more. tv, зніжку 20% на паслугу «Unlim за мяжой» і сэрвіс «TWIN-карта», а таксама бясплатную дастаўку з інтэрнэт-крамы shop.mts.by у любы пункт Беларусі. Абанентам лінейкі тарыфаў «Супер» яна дае яшчэ 50 ГБ інтэрнэт-трафіка на неабмежаванай скорасці, а тарыфаў «Безліміцішча» - безліміт тэлефанаванняў у сетцы.

Падрабязней пра акцыю «Навагоднія бонусы 2023» — тут

Папярэдняя навіна

Наступная навіна