Бяспека ў анлайн-асяроддзі: МТС, ЮНІСЕФ і Міністэрства адукацыі правялі Рэспубліканскі вэбінар для школьнікаў з усёй краіны | Навіны МТС
Усе навiны

Бяспека ў анлайн-асяроддзі: МТС, ЮНІСЕФ і Міністэрства адукацыі правялі Рэспубліканскі вэбінар для школьнікаў з усёй краіны

Рэспубліканскі вэбінар па бяспечных паводзінах дзяцей і падлеткаў у інтэрнэце сабраў больш за 1 700 удзельнікаў з усёй краіны. Слухачы даведаліся, што такое кібербулінг, як супрацьстаяць гэтай з'яве і дзе шукаць дапамогу, калі сутыкнуліся з цкаваннем у Сетцы. Акрамя таго, эксперты падзяліліся лайфхакамі бяспечнага наладжвання акаўнтаў, каб юныя інтэрнэт-карыстальнікі маглі пазбегнуць рызыкаў узлому і ашуканскіх дзеянняў.

Бяспека ў анлайн-асяроддзі
Бяспека ў анлайн-асяроддзі

Да вебінару маглі падключыцца як цэлыя класы, так і школьнікі паасобку. Геаграфія анлайн-мерапрыемства стала шырокай: яго «наведалі» сярэднія навучальныя ўстановы з Мінска, усіх абласных цэнтраў, шматлікіх раёнаў і гарадоў, аграгарадкоў, а таксама - вучні базавых школ з невялікіх сельскіх населеных пунктаў.

Адкрываючы сустрэчу, з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся прадстаўнікі МТС, Міністэрства адукацыі і ЮНІСЕФ у Беларусі.

Бяспечныя паводзіны ў інтэрнэце і прафілактыка кібербулінга - актуальная тэма, яна зацікавіла не толькі навучэнцаў 6-10 класаў, на якіх быў разлічаны вэбінар, але і педагогаў, метадыстаў, супрацоўнікаў сацыяльна-педагагічных і маладзёжных цэнтраў.

Бяспека ў анлайн-асяроддзі
Бяспека ў анлайн-асяроддзі

«Сучасныя дзеці шмат часу праводзяць у інтэрнэце, і наша задача — зрабіць усё магчымае, каб анлайн-прастора была бяспечнай для зносін і вучобы. У Беларусі рэалізуецца комплексны план па процідзеянню кіберзлачыннасці і павышэнню лічбавай пісьменнасці. Гэтыя тэмы ўключаныя ў навучальныя праграмы, у школах навучаюць навыкам адказных паводзінаў у Сетцы. Міністэрства адукацыі сумесна з маладзёжнымі грамадскімі аб'яднаннямі праводзіць вялікую прафілактычную работу ў гэтым напрамку ва ўстановах адукацыі», - падкрэсліла Наталля Чааб, кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Беларусі.

Бяспека ў анлайн-асяроддзі
Бяспека ў анлайн-асяроддзі

Паводле статыстыцы, 93% дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў карыстаюцца інтэрнэтам. Сярод падлеткаў доля карыстальнікаў смартфонаў дасягае 96-97 %. Калі дзіця маленькае, вельмі моцны бацькоўскі кантроль. Але па меры сталення кантроль слабее, і дзіця застаецца сам-насам з праблемамі і выклікамі, якія чакаюць яго ў Сетцы. Таму важна, каб дзеці ведалі, дзе можна знайсці дапамогу і падтрымку», - паведаміў Дзмітрый Шылін, старэйшы каардынатар па пытаннях абароны дзяцінства ЮНІСЕФ у Беларусі.

Блок карыснай практычнай інфармацыі прапанавалі запрошаныя эксперты. Педагог-псіхолаг Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі Іляна Мацвіенка расказала, што такое кібербулінг, як яго распазнаць і як ад яго абараняцца. На прыкладах яна прадэманстравала розніцу паміж цкаваннем, тролінгам і жартам. Асаблівую ўвагу надала інструментам дапамогі, якія даступныя пацярпелым ад пераследу ў інтэрнеце.

У сваю чаргу кіраўнік кірунку па дзіцячай анлайн-бяспецы «Лабараторыі Касперскага» Андрэй Сідзенка засяродзіўся на тэхнічных аспектах бяспекі ў інтэрнэце: як правільна наладзіць свой акаўнт у сацсетках і паролі ў розных праграмах, а таксама якой інфармацыяй не варта дзяліцца з чужымі, каб не стаць аб'ектам цкавання або ахвярай ашуканцаў. Эксперт парэкамендаваў не забываць рэгулярна абнаўляць устаноўленыя праграмы, таму што ў новых версіях могуць змяшчацца палепшаныя механізмы бяспекі.

Потым спецыялісты адказалі на пытанні школьнікаў, якія паступалі ў чатах платформы Zoom і ў YouTube, дзе ішла прамая трансляцыя вэбінара.

Мерапрыемства праводзілася ў рамках сумеснага праекта МТС і ЮНІСЕФ у Беларусі #ІнтэрнэтБезБулінга пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.

«Мы выдатна разумеем, якія бязмежныя магчымасці дае інтэрнэт, але ў той жа час разумеем і рызыку, якую нясе анлайн-прастора. Таму што, даючы паслугу доступу ў інтэрнэт, МТС як сацыяльна адказны брэнд, бачыць сваю адказнасць у фарміраванні бяспечнага-анлайн-асяроддзя», — адзначыла кіраўнік PR-групы МТС Марыя Пазняк.

Бяспека ў анлайн-асяроддзі
Бяспека ў анлайн-асяроддзі

Праект #ІнтэрнэтБезБулінга накіраваны на прафілактыку цкавання сярод дзяцей і падлеткаў у інтэрнэце. Падрабязней ― тут.

Анлайн-версію вэбінара цалкам можна глядзець у афіцыйным акаўнце кампаніі МТС у YouTube па спасылцы.


Папярэдняя навіна

Наступная навіна