МТС праводзіць работы па паляпшэнню якасці сувязі ў 350 аддаленых населеных пунктах па ўсёй Беларусі. | Навіны МТС
Усе навiны

МТС праводзіць работы па паляпшэнню якасці сувязі ў 350 аддаленых населеных пунктах па ўсёй Беларусі.

Кампанія МТС працягвае паляпшаць якасць мабільнай сувязі ў рэгіёнах Беларусі з дапамогай тэхналогіі RAN Sharing. Праз уключэнне новых сектараў на ўжо існуючых базавых станцыях удалося пашырыць геаграфію мабільнай сеткі і павялічыць скорасць перадачы даных у аддаленых населеных пунктах ва ўсіх абласцях краіны.

МТС праводзіць работы па паляпшэнню якасці сувязі ў 350 аддаленых населеных пунктах па ўсёй Беларусі.

Базавыя станцыі, запушчаныя па тэхналогіі RAN Sharing, выкарыстоўваюць частотны дыяпазон 900 Мгц. Да студзеня 2024 года зона пакрыцця базавых станцый, якія працуюць па гэтай тэхналогіі, была павялічана на 50%. Усяго было ўключана больш за 180 новых сектараў, а да канца сакавіка 2024 года гэту колькасць плануецца павялічыць яшчэ ў два разы.

Паляпшэнне якасці мабільнай сувязі ўжо могуць ацаніць абаненты ў Ратамцы і Пухавічах, на пагранпераходах Відзы і Беняконі, на чыгуначных станцыях Бабіна і Данілаў мост. Павелічэнне ёмістасці сеткі таксама закранула такія аддаленыя населеныя пункты, як Міхалова Дзяржынскага раёна, Галынка Асіповіцкага раёна, Дзякшняны Маладзечанскага раёна, Міцькі Мазырскага раёна, Гожа Гродзенскага раёна і Язвінкі Лунінецкага раёна, а таксама тэрыторыі многіх садовых таварыстваў.

Усяго да канца сакавіка 2024 года плануецца палепшыць сувязь у 350 сельскіх населеных пунктах ва ўсіх абласцях, дзе пражывае сумарна каля 30 тысяч чалавек.

Работы праводзяцца па тэхналогіі RAN Sharing, якая дазваляе адразу некалькім аператарам мабільнай сувязі сумесна выкарыстоўваць сеткі радыёдоступу і адну і тую ж інфраструктуру. Гэта дае магчымасць у кароткія тэрміны павысіць узровень паслуг сувязі без затрат на будаўніцтва або мадэрнізацыю ўласных новых базавых станцый.

Праект па ўкараненню тэхналогіі RAN Sharing МТС рэалізуе са снежня 2022 года. Для перадачы і прыёму сігналу выкарыстоўваецца дыяпазон 900 Мгц. Ён забяспечвае вялікі радыус пакрыцця і пры гэтым мае павышаную пранікальную здольнасць праз лес, жылую забудову і іншыя перашкоды.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна