У сэрвісе «МТС Апытанне» з'явіліся новыя паслугі, якія дазваляюць апрацоўваць безліміт анкет
Сэрвіс для маркетынгавых даследаванняў «МТС Апытанне» пашырыў свой функцыянал. З дапамогай новых паслуг «Безліміт анкет на месяц» і «Безліміт анкет на год» кампаніі могуць апрацоўваць неабмежаваную колькасць запоўненых апытанняў і анкет карыстальніка, а таксама атрымліваць справаздачы ў асабістым кабінеце.
Новыя паслугі «Безліміт анкет на месяц» і «Безліміт анкет на год» у сэрвісе «МТС Апытанне» даступныя з 15 студзеня. Яны будуць карысныя сярэдняму і буйному бізнесу - кампаніям, якія часта праводзяць маркетынгавыя даследаванні і маюць патрэбу ў аналітыцы вялікай колькасці даных.
Кошт паслугі «Безліміт анкет на месяц» складае 1548 руб., але выгадней набываць адразу «Безліміт анкет на год». Яна абыдзецца ў 15840 руб.
«МТС Апытанне» — сэрвіс, які дае суб'ектам гаспадарання тэхнічны інструмент для правядзення маркетынгавых даследаванняў анлайн у форме інтэрактыўнага апытання з адпраўкай SMS-запрашэння прайсці апытанне. Можна атрымліваць інфармацыю пра патрэбы і лаяльнасць сваіх кліентаў, вымяраць узровень пазнавальнасці брэнда, аналізаваць якасць уласных прадуктаў і паслуг, а таксама праводзіць HR-апытанні супрацоўнікаў.
Опцыі сэрвісу дазваляюць разлічыць такія важныя паказчыкі, як індэкс спажывецкай лаяльнасці і гатоўнасць рэкамендаваць тавар (паслугу) знаёмым.
У цэлым сэрвіс «МТС Апытанне» можа быць цікавы банкам, крэдытным арганізацыям, магазінам, гіпермаркетам, гандлёвым сеткам, медыцынскім установам, страхавым кампаніям, салонам прыгажосці, рэстаранам і інш.
Кошт паслуг залежыць ад колькасці адпраўленых SMS-запрашэнняў і запоўненых карыстальнікамі анкет. Для зручнасці створаны пакеты SMS, а ў статыстыцы ўлічваюцца толькі поўнасцю запоўненыя анкеты.
У рамках азнаямленчага перыяду з 22 студзеня па 31 сакавіка 2024 года можна атрымаць 100 анкет бясплатна. Падрабязней пра сэрвіс «МТС Апытанне» глядзіце тут.