У Беларусі праводзіцца рэпетыцыйнае тэсціраванне. Падрыхтавацца дапаможа серыя анлайн-урокаў ад МТС па 7 прадметах
У Беларусі праводзіцца рэпетыцыйнае тэсціраванне. Падрыхтавацца дапаможа серыя анлайн-урокаў ад МТС па 7 прадметах
Навучальныя відэаматэрыялы дапамагаюць разабрацца з найбольш складанымі тэмамі. Інфармацыя даецца ў сціслым выглядзе, працягласць кожнага ўрока - не больш за 15 мінут. Тэорыя дапоўнена нагляднай графікай, прыкладамі і разборам практычных заданняў.
Відэаурокі былі падрыхтаваныя пры падтрымцы Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Мінадукацыі Беларусі і прайшлі экспертызу ў Нацыянальным інстытуце адукацыі. Глядзець анлайн-урокі можна на Нацыянальным адукацыйным партале adu.by у раздзеле «Падрыхтоўка да выніковых і ўступных іспытаў», Адзіным інфармацыйна-адукацыйным рэсурсе eior.by у раздзеле «Падрыхтоўка да ЦТ», а таксама яны загружаныя на YouTube-канал МТС.
Плэйлісты з ролікамі па матэматыцы знаходзяцца тут, па фізіцы — тут, па хіміі — тут, па біялогіі — тут, па рускай мове — тут, па беларускай мове — тут і па англійскай мове — тут.
Цяпер у Беларусі праходзіць другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання. З яго дапамогай можна праверыць свае веды па вучэбных прадметах і больш эфектыўна падрыхтавацца да іспытаў і цэнтралізаванага тэсціравання. Другі этап працягнецца да канца лютага 2024 года. Трэці запланаваны на сакавік-красавік. Зарэгістравацца на рэпетыцыйнае тэсціраванне, а таксама паглядзець спіс навучальных устаноў, на базе якіх можна прайсці яго, можна на сайце РІКВ.