Новая паслуга ў плацежным сэрвісе «МТС Грошы»: афармленне анлайн крэдытнай карты Банка БелЗЭБ
У праграме «МТС Грошы» з'явілася магчымасць на працягу некалькіх мінут аформіць крэдытную карту банка «БелЗЭБ». Адной з ключавых асаблівасцяў бяспекі новай паслугі з'яўляецца скарыстанне біяметрычных даных для ідэнтыфікацыі кліента. Гэтае інавацыйнае рашэнне дазваляе банку «БелЗЭБ» гарантаваць, што нядобрасумленныя асобы не змогуць скарыстаць асабістыя даныя, каб афарміць картку анлайн.
Працэс афармлення крэдытнай карты праз праграму «МТС Грошы» стаў максімальна зручным. Для гэтага карыстальнікам праграмы «МТС Грошы» трэба зрабіць усяго некалькі крокаў:
- Зайсці ў мабільную праграму «МТС Грошы» і перайсці ў раздзел «Паслугі»;
- Выбраць опцыю «Анлайн-крэдыт» і далей «Крэдытная карта Банка БелЗЭБ»;
- Прытрымлівацца інструкцый па запаўненню неабходнай інфармацыі, уключаючы суму крэдыту і згоды з умовамі;
- Увесці нумар тэлефона, ідэнтыфікацыйны нумар дакумента, які сведчыць асобу і зрабіць здымак асобы;
- Запоўніць кароткую анкету і дачакацца рашэння банка.
На афармленне заяўкі ідзе некалькі мінут. Пагасіць крэдыт магчыма дыстанцыйна ў мабільнай праграме Up Банка БелЗЭБ, UP Online або з выкарыстаннем сістэмы АРІП, а таксама ў прыладах самаабслугоўвання Банка БелЗЭБ і яго партнёраў.
Больш падрабязна пра сэрвіс «МТС Грошы» можна паглядзець па спасылцы.