МТС дэманструе лідэрства ў якасці паслуг у абласных цэнтрах Беларусі | Навіны МТС
Усе навiны

МТС дэманструе лідэрства ў якасці паслуг у абласных цэнтрах Беларусі

У 2024 годзе МТС дэманструе найлепшую інтэгральную ацэнку якасці паслуг абласных гарадах Беларусі*. Лічбы вымярае прадпрыемства па нагляду за электрасувяззю БелДІЭ, даныя апублікаваныя ў раздзеле «Параметры і паказчыкі якасці паслуг сотавай рухомай электрасувязі» на партале хваля.бел.

МТС дэманструе лідэрства ў якасці паслуг у абласных цэнтрах Беларусі

МТС вярнуў першынство ў 2024 годзе ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі па выніковай інтэгральнай ацэнцы, зыходзячы з вымярэнняў за 2024 год*. Па якасці галасавых сэрвісаў (тэлефаніі) кампанія МТС цяпер* відавочны лідэр па ўсёй краіне.

Для разліку выніковай інтэгральнай ацэнкі выкарыстоўваюцца 20 паказчыкаў якасці сотавай рухомай электрасувязі, вызначаныя СТБ 1904-2022. Да іх адносяцца даступнасць паслуг, стабільнасць злучэння, уласцівасці інфармацыі, якая перадаецца, і іншыя важныя параметры, якія ўплываюць на магчымасць паспяхова карыстацца мабільнай сувяззю.

Даныя трэба разглядаць у сукупнасці з картамі пакрыцця мабільных аператараў. Кампанія МТС эфектыўна выкарыстоўвае існуючую інфраструктуру і на гэтым этапе (1 кв. 2024 г.) з'яўляецца лідэрам па пакрыццю 2G/3G на ўласнай інфраструктуры базавых станцый. Геаграфія пакрыцця МТС складае ў сетках 2G – 97,8% тэрыторыі краіны і 98,6% – 3G. Разлікі зон упэўненага прыёму (зоны пакрыцця) радыёэлектронных сродкаў сетак сотавай рухомай электрасувязі выкананы ў БелДІЭ праграмным комплексам аналізу і тэхнічных разлікаў HTZ Communication.

Варта адзначыць, што МТС увесь час пашырае даступнасць мабільнай сувязі па ўсёй Беларусі. У 2023 годзе ў краіне былі ўстаноўленыя 502 новыя базавыя станцыі, якія далі магчымасць павялічыць ёмістасць сетак 2G і 3G.

Таксама сумесна з інфраструктурным аператарам beCloud кампанія развівае сетку 4G. У тым ліку сувяззю чацвёртага пакалення ад МТС сталі актыўна карыстацца ў сельскай мясцовасці, дзе былі задзейнічаныя частоты 800 Мгц, якія маюць палепшаную пранікальную здольнасць сігналу і здольныя ахопліваць вялікія плошчы.


* Па стану на 05.04.2024

Папярэдняя навіна

Наступная навіна