Настальгія ў кадры: класічныя серыялы і шоу ў сэрвісе МТС ТБ | Навіны МТС
Усе навiны

Настальгія ў кадры: класічныя серыялы і шоу ў сэрвісе МТС ТБ

МТС ТБ запрашае ў захапляльнае падарожжа ў мінулае разам са знаёмымі серыяламі і тэлевізійнымі шоу. «Татавы дочкі», «Кадзецтва» і «Ты - маё жыццё» з Наталляй Арэйра - новая падборка абавязкова падніме настрой і напоўніць выхадныя цёплымі ўспамінамі і смехам.


Ты маё жыццё

«Ты маё жыццё»

Камедыя пра каханне. Маніта вымушана пайсці з бокса ў буйную кампанію і стаць асістэнткай бізнесмена. У галоўных ролях — Наталля Арэйра і Факунда Арана.



Даеш моладзь!

«Даеш моладзь!»

Вясёлы і вельмі жыццёвы серыял! Неверагодная гісторыя пра маладых людзей, якія з аптымізмам глядзяць на любую сытуацыю. Настальгічны праект ад стваральнікаў серыяла «6 кадраў».



Закрытая школа

«Закрытая школа»

У школу зноў з'язджаюцца вучні, бо пачынаецца новы навучальны год. Але ў гэтай закрытай установе сапраўды нешта не так. Што ж робіцца за зачыненымі дзвярыма школы?



6 кадраў

«6 кадраў»

Камедыйнае скетч-шоу. Таленавітыя акцёры разыгрываюць пацешныя гісторыі з жыцця, кожная з якіх развіваецца самым нечаканым чынам.



Татавы дочкі

«Татавы дочкі»

Глядзіце працяг папулярнага камедыйнага серыяла пра жыццё сям'і Васняцовых, дзе бацька-адзіночка выхоўвае дачок. Яму даводзіцца нялёгка, бо кожная з іх са сваім індывідуальным характарам. Утульны серыял для сямейнага прагляду.



Кадзецтва

«Кадзецтва»

Некалькі зусім розных хлапчукоў вучацца сябраваць і жыць абсалютна новым і нязвыклым для іх жыццём, бо яны зараз вучацца ў Сувораўскім вучылішчы.



Ранеткі

«Ранеткі»

Пяць старшакласніц збіраюць школьную групу. Настальгічнае драмедзі пра першых сяброў, каханне і складанасці сталення.



Універ

«Універ»

Сын алігарха збягае з шыкоўнага асабняка, каб стаць самастойным. Ён вырашае паступіць ва ўніверсітэт і засяліцца ў інтэрнат. Вось тут і пачынаюцца прыгоды.



***

Каб праглядаць тэлеканалы і кінатэатры, скарыстайце падпіску «Усё ў адным, месяц», якую можна падключыць з дапамогай USSD *807# за 14,90 руб/мес., або ў праграме МТС ТБ.

МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, у якім налічваецца 120 тэлеканалаў і 5 анлайн-кінатэатраў: START, Іві, PREMIER, viju і more. tv. Увесь кантэнт даступны для прагляду ў рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сэрвіс даецца бясплатна.

Наступная навіна