Выбар нумара

Тарыфы

Паслуга Разавы плацеж
Выбар пазачарговага нумара 8,80
Выбар нумара («бронзавы нумар») 14,34
Выбар нумара («сярэбраны нумар») 39,01
Выбар нумара («залаты нумар») 117,83
Выбар нумара («брыльянтавы нумар») 137,46
Выбар нумара («плацінавы нумар») 157,11

Абаненты тарыфу «Абсолют» падчас падключэння атрымліваюць залаты, сярэбраны або брыльянтавы нумар.

Пры змене ўладальніка абаненцкага нумара, які адносіцца да катэгорыі «Бронзавы», «Сярэбраны», «Залаты», «Брыльянтавы», «Плацінавы», спаганяецца кошт паслугі "Выбар нумара" адпаведнай катэгорыі (акрамя выпадкаў змянення прававога статусу).

Больш падрабязна пра катэгорыі нумароў:

  • Пазачарговы нумар

    Нумар, які змяшчае жаданую камбінацыю лічбаў, але не з'яўляецца бронзавым, сярэбраным, залатым, брыльянтавым або плацінавым.

  • Бронзавы нумар

    Нумар, у групе з сямі апошніх лічбаў якога:

    • спачатку або ў канцы ёсць камбінацыя з 5 лічбаў, якія ідуць паслядоўна па ўзрастанні або змяншэнні, напрыклад, EDCBAXX, XXABCDE;
    • спачатку стаіць камбінацыя з 4 лічбаў, якія ідуць паслядоўна па ўзрастанні або змяншэнні, а ў канцы стаяць 3 аднолькавыя лічбы, напрыклад, DCBAXXX, ABCDXXX;
    • спачатку стаяць 3 аднолькавыя лічбы, а ў канцы стаіць камбінацыя з 4 лічбаў, якія ідуць паслядоўна па ўзрастанні або змяншэнні, напрыклад, XXXABCD, XXXDCBA;
    • прысутнічае камбінацыя з 4 лічбаў, пастаўленая па адной з наступных схемаў: WX0Y0Z0, XYZXYZA, XXYYZZA, AXXYYZZ, YZAAAAX (А не 0), XAAAAYZ (А не 0).

    * A, B, C, D, E, F, G — лічбы, размешчаныя паслядоўна ў парадку ўзрастання, G, F, E, D, C, B, A — лічбы, размешчаныя паслядоўна ў парадку змяншэння.

  • Сярэбраны нумар

    Нумар, у групе з сямі апошніх лічбаў якога:

    • першыя тры лічбы аднолькавыя, а ў групе з чатырох апошніх лічбаў дзве першыя лічбы аднолькавыя з дзвюмя апошнімі, напрыклад, AAAXYXY;
    • першыя тры лічбы аднолькавыя, а ў групе з чатырох апошніх лічбаў дзве першыя лічбы люстрана адлюстроўваюцца дзвюм апошнім, напрыклад, AAAXYYX;
    • выкарыстоўваецца камбінацыя з 4 лічбаў і ёсць 4 лічбы, якія ідуць запар і роўныя 0, але яны не апошнія, напрыклад, XAAAAYZ (А = 0), YZAAAAX (А = 0);
    • змяшчаецца 3 лічбы (акрамя камбінацый 7,5,0) і нумар пабудаваны па схемах: XZYZYZX, XAABAAA;
    • 6 лічбаў размяшчаюцца паслядоўна па ўзрастанні або змяншэнні, напрыклад, ABCDEFX, XFEDCBA;
    • выкарыстоўваецца камбінацыя з 4 лічбаў і нумар пабудаваны па адной з наступных схемаў: XXXA0B0, XA0B0C0, XC0B0A0, XXXB0A0;
    • пабудаваны па схеме: ABCDEEE, EEEDCBA;
    • нумар, у групе з шасці апошніх лічбаў першыя тры лічбы роўныя тром апошнім, напрыклад, AХYZXYZ.

    * A, B, C, D, E, F, G — лічбы, размешчаныя паслядоўна ў парадку ўзрастання, G, F, E, D, C, B, A — лічбы, размешчаныя паслядоўна ў парадку змяншэння.

  • Залаты нумар

    Нумар, у групе з сямі апошніх лічбаў якога:

    • выкарыстоўваецца спалучэнне 3 лічбаў, змяшчаецца дзве тройкі аднолькавых лічбаў, і яны не складаюць камбінацыю лічбаў 7, 5, 0, напрыклад, ХХХAYYY, ХХХYYYА, АХХХYYY;
    • прысутнічаюць тры аднолькавыя пары лічбаў, і яны не складаюць камбінацыю лічбаў 7, 5, 0, напрыклад, AXYXYXY, XYXYXYA;
    • выкарыстоўваецца камбінацыя з 3 розных лічбаў і першыя або апошнія 4 лічбы ідуць запар, супадаюць і яны не складаюць камбінацыю лічбаў 7, 5, 0, напрыклад, ХУХАААА, ААААXXY;
    • змяшчае 3 розныя лічбы ў нумары (акрамя 7 і 5), і другая, чацвёртая і шостая лічбы нуль, напрыклад, W0X0X0W, W0X0W0X, W0W0X0X;
    • змяшчае 3 лічбы ў нумары, пабудаваны па адной з наступных схемаў і не складаюць камбінацыю лічбаў 7, 5, 0: АХХУУХХ, ХХУУХХА, YXXYYZZ, ZXXYYZZ, XXYYZZX, XXYYZZY, XXYYYYZ, ZYYYYXX, XXXYYZZ;
    • група з сямі апошніх лічбаў складаецца з камбінацыі 4 лічбаў, у якой першыя чатыры або апошнія чатыры лічбы аднолькавыя: YZWXXXX, XXXXYZW.

    * A, B, C, D, E, F, G — лічбы, размешчаныя паслядоўна ў парадку ўзрастання, G, F, E, D, C, B, A — лічбы, размешчаныя паслядоўна ў парадку змяншэння.

  • Брыльянтавы нумар

    Нумар, група з сямі апошніх лічбаў якога складаецца з камбінацыі:

    • 2 розных лічбаў і гэта не могуць быць толькі лічбы 7, 5, 0;
    • 3 розных лічбаў і гэта могуць быць толькі лічбы 7, 5, 0.
  • Плацінавы нумар

    Нумар, у групе з сямі апошніх лічбаў якога:

    • 5 і больш лічбаў размяшчаюцца запар і супадаюць, напрыклад, XZAAAAA, XAAAAAX, AAAAAZX;
    • выкарыстоўваецца камбінацыя 2 лічбаў і гэта могуць быць толькі лічбы 7, 5, 0;
    • усе лічбы не супадаюць і размешчаныя паслядоўна ў парадку ўзрастання або змяншэння, напрыклад, ABCDEFG, GFEDCBA.

    * A, B, C, D, E, F, G — лічбы, размешчаныя паслядоўна ў парадку ўзрастання, G, F, E, D, C, B, A — лічбы, размешчаныя паслядоўна ў парадку змяншэння.