Пераднавагодні цэнапад на смартфоны Apple у МТС - з выгадай да 200 рублёў! | Навіны МТС
Усе навiны

Пераднавагодні цэнапад на смартфоны Apple у МТС - з выгадай да 200 рублёў!

У сетцы салонаў і інтэрнэт-краме МТС з 20 па 22 снежня зніжаны цэны на шэраг смартфонаў Apple. Падчас іх куплі цяпер можна зэканоміць да 200 рублёў.

Зніжэнне цэнаў закранула смартфоны iPhone 7 32 Гб, iPhone 7 Plus 32 Гб, iPhone 8 64 Гб, iPhone Xr 64 Гб і iPhone Xr 128 Гб.

Найбольшую зніжку атрымалі леташнія мадэлі: iPhone Xr. Версія з 64 Гб стала больш даступнай на 200 рублёў і цяпер прадаецца за 1599 рублёў. Варыянт з 128 Гб памяці можна набыць за 1799 рублёў, што на 156 рублёў менш за папярэдную цану.

Першы смартфон Apple з падтрымкай бесправадной зарадкі, iPhone 8 64 Гб, патаннеў на 70 рублёў і цяпер кошт на яго складае 1299 рублёў. У выпадку куплі ў растэрміноўку на год штомесячны плацеж знізіўся да 134,45 рубля, а на два гады - да 69,52 рубля.

Прадстаўнікі пакалення Apple iPhone 7 былі першымі смартфонамі папулярнага амерыканскага брэнда, якія атрымалі засцярогу ад вады, пырскаў і пылу ў адпаведнасці са стандартам IP67. Базавую мадэль iPhone 7 32 Гб цяпер можна набыць за 999 рублёў, штомесячны плацеж у выпадку растэрміноўкі на год паменшыўся да 94,45 рубля, а на два гады - да 50,39 рубля.


Пашыраную версію iPhone 7 32 Гб можна набыць за 1199 рублёў. Плацяжы знізіліся да 114,45 рубля ў месяц падчас куплі ў растэрміноўку на год і да 60,82 рубля ў месяц - калі на два гады.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна