Новыя цэны на Apple iPhone X і Xs у МТС - эканомія да 500 рублёў! | Навіны МТС
Усе навiны

Новыя цэны на Apple iPhone X і Xs у МТС - эканомія да 500 рублёў!

У сетцы салонаў і інтэрнэт-краме МТС “абваліліся” цэны на смартфоны Apple з лінейкі iPhone X і iPhone Xs. Цяпер іх можна набыць, зэканоміўшы да 500 рублёў!

Найбольшае зніжэнне цэнаў закранула мадэлі iPhone X. Кошт версіі з 64 Гб памяці ў выпадку куплі адным плацяжом знізіўся да 1699 рублёў, версіі з 256 Гб - да 2099 рублёў. У абодвух выпадках яны сталі больш даступнымі на 500 рублёў.

Apple iPhone X абсталяваны кампактным 5,8-цалёвым экранам, выдатнай асноўнай камерай на 12 Мп з падвойнай аптычнай стабілізацыяй і сэлфі-камерай на 7 Мп. Таксама ён падтрымлівае бесправадную зарадку, умее распазнаваць уладальніка па твары і надзейна абаронены ад вільгаці і пылу.

Смартфоны з серыі iPhone Xs і Xs Max стала магчыма набыць з выгадай да 200 рублёў. Цана на iPhone Xs з 64 Гб памяці паменшылася да 1799 рублёў, з 256 Гб - да 2199 рублёў, а з 512 Гб - да 2599 рублёў. Кошт iPhone Xs Max з 64 Гб і 256 Гб памяці ўпаў да 2299 і 2599 рублёў адпаведна.

Apple iPhone Xs атрымаў новую версію экрана c палепшанымі паказчыкамі яркасці і кантраснасці. Воданепранікальнасць была ўзмоцненая і стала адпавядаць стандарту IP68 - самаму высокаму класу засцярогі, які даступны на спажывецкіх прыладах.

Асноўная камера ў ім падвойная, кожны піксель ў ёй ўлоўлівае на 50% больш святла, дзякуючы чаму нашмат лепш здымае ва ўмовах абмежаванага асвятлення. "Старэйшая" мадэль Apple iPhone Xs Max адрозніваецца ад базавага iPhone Xs пераважна вялікім памерам дысплея і павялічанай ёмістасцю батарэі.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна