З правіламі бяспечных паводзінаў у інтэрнэце пазнаёміліся больш за 120 хлопчыкаў і дзяўчынак з мінскіх школ - №60, №162, №186 і №200. Заняткі праходзілі ў дзіцячых бібліятэках сталіцы.
У ролі настаўніка выступіў вядомы шоўмэн і тэлевядучы Георгій Калдун. У гульнявой форме ён пазнаёміў дзяцей з гісторыяй інтэрнэту, распавёў пра пагрозы, з якімі дзеці могуць сутыкнуцца ў сацсетках і месенджарах. Слухачы пазнаёміліся з асноўнымі правіламі зносін у Сетцы, а таксама даведаліся, як абараніць сябе ад «троляў», а камп’ютары - ад шкодных праграм.
«Дзеці ў інтэрнэце» - гэта сумесны праект кампаніі МТС і Міністэрства адукацыі. Адукацыйныя інтэрактыўныя ўрокі ўжо наведалі больш за 9 тысяч школьнікаў.