Кампанія МТС аб'яўляе пра старт конкурсу для вучняў 10-11 класаў «MobiКвіз». Конкурс будзе складацца з серыі інтэлектуальных гульняў. Пераможца адправіцца на навучанне ў моўную школу Оксфарда.
Задача конкурсу, які кампанія МТС праводзіць сумесна з Міністэрствам адукацыі, - падтрымаць юных інтэлектуалаў і дапамагчы ім развіць свае здольнасці.
Адборачныя этапы пройдуць ва ўсіх абласных гарадах Беларусі з сакавіка па май. Пераможцы рэгіянальных тураў прыедуць у Мінск на паўфінал. Гульцоў каманды, якая пераможа, чакае індывідуальнае выпрабаванне: яны будуць змагацца ў фінальным туры паміж сабой.
Пытанні ўсіх тураў будуць закранаць тэмы тэхналогій, інавацый, інтэрнэту, мабільнай сувязі, а таксама літаратуры і гісторыі. Каб перамагчы, гульцам спатрэбяцца не толькі веды, але таксама лагічнае мысленне і ўменне знаходзіць правільныя аргументы.
Пераможца, які правільна адкажа на большасць пытанняў фінальнага тура «MobiКвіз», атрымае мэтавую стыпендыю на навучанне на моўных курсах у Оксфардзе (Вялікабрытанія).
Першы адборачны этап пройдзе ў Брэсце 7 сакавіка. Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна сабраць каманду з 7 чалавек, прайсці рэгістрацыю і ў прызначаны час прыйсці на гульню ў вашым рэгіёне. Больш падрабязна пра ўмовы конкурсу чытайце тут.
«Кампанія МТС не першы год ладзіць конкурсы для школьнікаў. Сумесна з Міністэрствам адукацыі мы імкнемся падтрымаць маладых людзей, у якіх ёсць цікавасць да сферы сучасных тэхналогій. Фармат «MobiКвіза» дазволіць кожнаму ўдзельніку праверыць сваю эрудыцыю, а магчымасць паспрабаваць свае сілы будзе ў школьнікаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі», - пракаментаваў кіраўнік камерцыйнага дэпартамента кампаніі МТС Мікалай Булаш.