Усе навiны

Мабільны аператар МТС - мецэнат культуры Беларусі

Кампанія МТС ганаравана прэстыжнай узнагародай «Мецэнат культуры Беларусі». Ганаровым дыпломам Міністэрства культуры мабільны аператар адзначаны за значны ўнёсак у арганізацыю міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, конкурсаў і святаў у 2018 годзе.

«Нам прыемна ў чарговы раз атрымаць такую высокую ўзнагароду. Як брэнд, які прытрымліваецца прынцыпаў сацыяльна адказнага вядзення бізнесу, мы разумеем важнасць свайго ўдзелу ў падобных мерапрыемствах, якія накіраваныя на развіццё і падтрымку беларускай культуры, а значыць, і ўсяго грамадства. Каб захаваць і прымножыць культурны здабытак краіны, кампанія МТС і далей працягне падтрымліваць мерапрыемствы і праекты ў сферы культуры і мастацтва», - адзначыў кіраўнік камерцыйнага дэпартамента кампаніі МТС Мікалай Булаш.

З удзелам МТС праводзяцца такія маштабныя фестывалі, як «Славянскі базар у Віцебску», які аб'ядноўвае прадстаўнікоў культуры самых розных краін; выязны музычны марафон у Нясвіжы «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў»; міжнародны фестываль Юрыя Башмета, які штогод збірае выканаўцаў і прыхільнікаў класічных кампазіцый, і многія іншыя.

Міністэрства культуры Беларусі ўзнагароджвае мецэнатаў штогод. Ганаровыя ўзнагароды ўручаюцца самым актыўным прадстаўнікам бізнесу і прыватным асобам, якія падтрымліваюць мерапрыемствы ў сферы культуры.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна