МТС пачаў уключэнне базавых станцый у перагонах на другой ветцы мінскага метро, пачынаючы са станцыі «Магілёўская». У будучыні мабільная сувязь пачне дзейнічаць у тунэлях паміж іншымі станцыямі. Пуска-наладачныя работы ідуць па плане: абсталяванне інтэгруецца ў сетку МТС.
Сувязь уздоўж перагонаў забяспечвае спецыяльны кабель, які выпраменьвае сігнал мабільнай сеткі. Ён падключаны да радыёмодуля базавых станцый МТС на кожнай платформе і ўнутры тунэляў у тэхнічных памяшканнях. Такое рашэнне забяспечвае стабільнае злучэнне і высокую якасць сігналу на ўсім працягу ліній метро. Такім жа чынам былі рэалізаваныя падобныя праекты ў іншых гарадах свету.
«Мы запускаем мабільную сувязь у мінскім метро яшчэ да пачатку II Еўрапейскіх гульняў. Пасажыры змогуць свабодна карыстацца інтэрнэтам, пакуль едуць у цягніку. Хуткасць доступу будзе дастатковай, каб праглядаць відэакантэнт. Усё гэта забяспечыць больш камфорту як мінчанам, так і гасцям сталіцы», - адзначаюць у МТС.
Пасля рэалізацыі праекта падчас руху ў вагонах мінскага метро можна будзе свабодна карыстацца сувяззю без разрываў злучэнняў і страты якасці. Нягледзячы на вялікую колькасць пасажыраў, пастаянны рух і металічны корпус, прапускная здольнасць будзе заставацца высокай нават у час пік.