У МТС стартавала акцыя «Дзякуй дактарам»: медыкам даступны безліміт інтэрнэту і 3000 бясплатных мінут | Навіны МТС
Усе навiны

У МТС стартавала акцыя «Дзякуй дактарам»: медыкам даступны безліміт інтэрнэту і 3000 бясплатных мінут

У МТС стартавала акцыя «Дзякуй дактарам», у рамках якой медыкам даступны дадатковы галасавы і інтэрнэт-трафік: 3000 бясплатных мінут ва ўсе сеткі краіны і безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 1 Мбіт / сек. Каб атрымаць бонус, трэба адправіць USSD-запыт *586# або патэлефанаваць у кантактны цэнтр МТС.

Дадатковыя мінуты і інтэрнэт дадаюцца адразу пасля падключэння ў поўным аб'ёме, незалежна ад даты далучэння да акцыі, а затым у 1-ы день кожнага наступнага месяца. Акцыя даступная медработнікам, абаненцкія нумары якіх аформленыя на іх саміх або на юрыдычную асобу ў рамках карпаратыўных тарыфных планаў.

Акцыя «Дзякуй дактарам» стартавала 4 мая і прадоўжыцца да 31 жніўня 2020 г. Бонусныя мінуты і інтэрнэт-трафік даступныя на ўсіх карпаратыўных тарыфных планах (за выключэннем «Тэлематыка», «МТС Канэкт», Ultra).

Больш падрабязна пра правілы акцыі глядзіце тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна