Аўдыяшпацыр па Гродне: слухайце новы падкаст ад 34mag і МТС | Навіны МТС
Усе навiны

Аўдыяшпацыр па Гродне: слухайце новы падкаст ад 34mag і МТС

Прапануем прагуляцца па Гродне, не выходзячы з хаты. 34mag і МТС выпусцілі новую аўдыягісторыю з серыі падкастаў пра гарады Беларусі. Паслухаць і спампаваць аўдыягід можна на беларускай, рускай і англійскай мове.

Tw-Podcast-30-800x440.png

У якім месцы праходзіла вяселле князя Вітаўта, у сценах якога замка было падпісанае пагадненне аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай, дзе знаходзіцца гадзіннік з адным з самых старых у Еўропе механізмаў - шукайце адказы і даведвайцеся больш фактаў пра Гродна на 34travel.me і 34mag.net.

У серыі аўдыягідаў пра абласныя гарады Беларусі слухайце таксама падкасты пра Віцебск і Гомель.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна