МТС запусціў праграму «Сям'я тут». Паслуга дазваляе ў рэжыме анлайн атрымліваць даныя пра месцазнаходжанне вашых блізкіх.
Сэрвіс дзейнічае ва ўсіх сетках (2G / 3G / 4G) аператара і дазваляе вызначыць месцазнаходжанне членаў сям'і найбліжэйшымі базавымі станцыямі МТС. Пасля падключэння да паслугі, усе даныя, уключаючы адрас, дзе знаходзіцца абанент МТС, будуць бачныя на інтэрактыўнай карце мабільнай праграмы. Паслуга актуальная для бацькоўскага кантролю.
Каб скарыстаць паслугу, неабходна спампаваць праграму «Сям'я тут» з Play Market або App Store. Пасля аўтарызацыі карыстальнік накіроўвае з праграмы запыты абанентам, пра месцазнаходжанне якіх хоча ведаць. Яны атрымліваюць SMS з нумара 5115 і ў выпадку згоды становяцца актыўнымі ў «Сям'я тут».
У выпадку падключэння «Сям'я тут» да 31 ліпеня 2020 г. першыя 30 дзён паслуга даецца бясплатна. Далей штомесячны плацеж за карыстанне сэрвісам складзе 3,50 рубля. У абаненцкую плату ўключаная неабмежаваная колькасць запытаў месцазнаходжання на 4 абанентаў МТС, у тым ліку ўладальніка паслугі.
Праграма «Сям'я тут» даступная для смартфонаў з аперацыйнай сістэмай Android і iOS. Мабільны інтэрнэт-трафік не тарыфікуецца.
Больш падрабязна пра падключэнне сэрвісу тут.