МТС падоўжыў акцыю «Кіно дадому»: 30 дзён бясплатнага доступу новым падпісчыкам паслугі «Кіно і серыялы ад START» | Навіны МТС
Усе навiны

МТС падоўжыў акцыю «Кіно дадому»: 30 дзён бясплатнага доступу новым падпісчыкам паслугі «Кіно і серыялы ад START»

МТС падоўжыў акцыю «Кіно дадому» у праграме МТС ТБ да канца лета. Новыя падпісчыкі паслугі «Кіно і серыялы ад START» у сэрвісе МТС ТБ атрымаюць 30 дзён бясплатнага доступу да каталога фільмаў і серыялаў.

«Кіно і серыялы ад START» - гэта анлайн-кінатэатр з сотнямі серыялаў і фільмаў у высокай якасці. Падпісчыкам паслугі даступныя эксклюзіўныя прэм'еры і рэлізы да трансляцыі на вялікіх экранах.

Каб далучыцца да акцыі «Кіно дадому», трэба адправіць USSD-запыт на нумар *606#.

Першыя 30 дзён паслуга «Кіно і серыялы ад START» даецца бясплатна, затым - 0,35 рубля ў суткі. Інтэрнэт-трафік ад МТС падчас карыстання сэрвісам не тарыфікуецца. Доступ да відэакантэнту даецца адначасова з 5 прыладаў - смартфона, планшэта, ноўтбука, камп'ютара і тэлевізара.

Акцыя «Кіно дадому» даступная ўсім, хто ўпершыню падключыцца да паслугі «Кіно і серыялы ад START» па 31 жніўня.

Больш падрабязна пра праграму МТС ТБ глядзіце тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна