Каманда МТС прыме ўдзел у Minsk Triathlon 2020. Зараз актыўна праходзяць камандныя трэніроўкі. Спаборніцтвы па трыятлоне пройдуць 16 жніўня ў Мінску. МТС выступае генеральным партнёрам гэтай спартыўнай падзеі.
11 супрацоўнікаў кампаніі працягваюць рыхтавацца да гонкі па трыятлоне. Яны будуць спаборнічаць як індывідуальна, так і ў эстафеце.
На прэс-канферэнцыі 30 ліпеня арганізатары Minsk Triathlon 2020 прадставілі атрыбутыку спаборніцтваў.
Фарматы дыстанцый на Minsk Triathlon 2020: 1/2 «Ironman» (1900 м плаванне + 90 км велагонка + 21 км бег); 1/4 «Ironman» (950 м плаванне + 45 км велагонка + 10,5 км бег); 1/8 «Ironman» (475 м плаванне + 22,5 км велагонка + 5,25 км бег).
Стаць удзельнікам Minsk Triathlon 2020 і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па спасылцы.