Усе навiны

МТС прааналізаваў мабільную актыўнасць абанентаў на новай ветцы мінскага метро

МТС з дапамогай Big Data прааналізаваў дынаміку актыўнасці 4-х новых станцый метро - «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча» - з моманту запуску ў пачатку лістапада 2020 года.

Самай інтэрнэт-актыўнай аказалася станцыя «Кавальская Слабада»: з моманту адкрыцця трэцяй веткі пасажыры выкарысталі 2432 гігабайта інтэрнэт-трафіка. Крыху менш згенеравалі на станцыі метро «Вакзальная» - 2359 гігабайтаў. Далей ідзе станцыя «Плошча Францішка Багушэвіча» з 2082 гігабайтамі і «Юбілейная плошча», дзе пасажыры выдаткавалі 1557 гігабайтаў у мабільнай сетцы.

Самым інтэрнэт-актыўным днём на трэцяй ветцы мінскага метро з моманту запуску лініі з'яўляецца 7 лістапада. Тады пасажыры згенеравалі 234 гігабайта. А самым «гаваркім» пасля адкрыцця стаў 9 лістапада, калі на лініі пасажыры прагаварылі 4570 мінут.

Часцей за ўсё галасавую сувязь выкарыстоўваюць пасажыры «Кавальскай Слабады», а менш за ўсё тэлефануюць на станцыі «Плошча Францішка Багушэвіча». Усяго з моманту адкрыцця новай веткі метро абаненты МТС ужо «прагаварылі» каля 200 тысяч мінут.

Трэцюю ветку метро запусцілі ў пачатку лістапада 2020 года. МТС забяспечыў даступнасць галасавой і інтэрнэт-сувязі абанентам на платформах і ў вагонах падчас руху цягнікоў. Каб рэалізаваць праект, на платформах былі ўстаноўленыя размеркаваныя базавыя станцыі з некалькімі сектарамі. А ў тунэлях размешчаны спецыяльны кабель, які выпраменьвае мабільны сігнал уздоўж усяго перагона, што дазваляе забяспечыць неабходнае пакрыццё і высокую прапускную здольнасць сеткі.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна