У Сусветны дзень бяспечнага інтэрнэту МТС і ЮНІСЕФ у Беларусі запусцілі кампанію па прафілактыцы кібербулінгу сярод дзяцей і падлеткаў
У рамках партнёрства выпушчаныя навучальныя ролікі і тэст-трэнажоры, якія дапамогуць атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра кібербулінг і навучыць дзяцей бяспечным паводзінам у інтэрнэце.
Кантэнт для відэаролікаў і тэстаў распрацаваны на аснове рэальных гісторый дзяцей, якія перажылі булінг у інтэрнэце, і прапрацаваны з псіхолагамі. Дзеці даведаюцца, як сябе паводзіць, калі сутыкнуліся з кібербулінгам, куды можна звярнуцца і якія ёсць інструменты дапамогі. Матэрыялы таксама будуць карысныя бацькам і педагогам: падкажуць, як своечасова распазнаць, што дзіця стала ахвярай булінгу, і як яму дапамагчы справіцца з праблемай.
«З 2019 года мы працуем сумесна з МТС над тым, каб інтэрнэт стаў больш бяспечным месцам для дзяцей. Партнёрства з бізнесам адкрывае больш магчымасцяў для вырашэння шмат якіх праблем, бо аб'яднаўшы намаганні, можна дасягаць вялікіх вынікаў і мяняць жыццё дзяцей да лепшага. Ва ўмовах пандэміі, калі большая частка камунікацый адбываецца ў анлайн-прасторы, актуальнасць гэтай тэмы ўзрасла, а значыць патрэбныя якасныя прылады дапамогі для прадухілення такіх праблем, як кібербулінг», - адзначыла Прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Таня Радочай.
Таксама МТС і ЮНІСЕФ у Беларусі падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве: на працягу года партнёры плануюць працаваць над сумеснымі праектамі па прафілактыцы кібербулінгу сярод дзяцей.
«Свет мяняецца, тэхналогіі відавочна адыгрываюць у ім вялікую ролю, дзеці сёння актыўна карыстаюцца дэвайсамі і інтэграваныя ў інтэрнэт-прастору, таму важна навучыць іх бяспечна карыстацца гэтым рэсурсам. Свае намеры працаваць з гэтай тэмай сёння мы замацавалі Пагадненнем аб супрацоўніцтве, у рамках якога на працягу года плануем працаваць над сумеснымі праектамі па прафілактыцы кібербулінгу сярод дзяцей», - падкрэсліў генеральны дырэктар кампаніі МТС Уладзімір Карповіч.
Па выніках глабальнага даследавання ЮНІСЕФ (2018 года), у якім прынялі ўдзел больш за адзін мільён маладых людзей у 160 краінах свету, да 70,6% інтэрнэт-карыстальнікаў ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў могуць быць схільныя да кіберзапужвання, уціску і іншых небяспек.
У Беларусі дзеці актыўна выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі, па даных Белстата у 2019 годзе 92,4% школьнікаў ва ўзросце 6-17 гадоў карысталіся інтэрнэтам, 92% - сотавай сувяззю. Мабільныя тэхналогіі, інтэрнэт - зручная платформа для зносін і адукацыйнага кантэнту з вялікімі магчымасцямі, асабліва ва ўмовах COVID-19.
Па даных даследавання, праведзенага ЮНІСЕФ сумесна з Сусветным банкам у 2020 годзе, у Беларусі ў перыяд пандэміі ў сярэднім дзеці праводзяць у інтэрнэце каля 3 гадзін у дзень, пры гэтым з павелічэннем ўзросту час у Сеткі павялічваецца. Менавіта таму важна навучыць дзяцей карыстацца інтэрнэтам пісьменна і бяспечна.
Дзень бяспечнага інтэрнэту ў свеце адзначаюць у другі аўторак лютага з 2004 года з мэтай інфармаваць як мага больш людзей пра бяспечнае выкарыстанне інтэрнэту.
* ЮНІСЕФ не падтрымлівае якую-небудзь кампанію, брэнд, прадукт або паслугу