МТС Cloud паспяхова пацвердзіў адпаведнасць сваёй воблачнай інфраструктуры стандарту бяспекі індустрыі плацежных картак PCI DSS 3.2.1.
Стандарт PCI DSS (Payment Card Industry Data Security Standard) заснаваны асноўнымі міжнароднымі плацежнымі сістэмамі: Visa, MasterCard, American Express, JCB і Discover. У ім апісаны патрабаванні да абароны звестак аб трымальніках плацежных картак, якія перадаюцца, захоўваюцца і апрацоўваюцца ў інфармацыйных інфраструктурах арганізацый.
«Атрыманне сертыфіката пацвярджае бяспеку воблачнай інфраструктуры МТС для індустрыі банкаўскіх картак. Гэта сведчыць пра тое, што банкі і арганізацыі, якія працуюць з плацяжамі, могуць свабодна выкарыстоўваць наша «воблака», каб захоўваць і апрацоўваць даныя трымальнікаў картак. Пры гэтым МТС забяспечыць 7 з 12 раздзелаў стандарту PCI DSS, дазваляючы спрасціць і зрабіць таннейшым працэс сертыфікацыі і выканання нормаў PCI DSS для нашых кліентаў»- адзначыў Арцём Максіменка, начальнік упраўлення інавацыйных рашэнняў МТС.