Усе навiны

МТС адкрыў у Брэсце абноўлены салон з шоу-румам

У Брэсце па адрасе праспект Машэрава, 46 адкрыўся мадэрнізаваны салон сувязі МТС, ён працуе штодня з 9:00 да 21:00. У ім ёсць паўнавартасны шоу-рум: кожны наведвальнік офіса зможа самастойна азнаёміцца ​​з функцыяналам і магчымасцямі мабільных прылад ад вядучых сусветных вытворцаў.

Прасторнае памяшканне абноўленага салона абсталяванае брэнд-зонамі Apple, Samsung, Huawei, Xiaomi і Honor. Прадстаўленыя ў іх смартфоны, планшэты і іншыя гаджэты знаходзяцца на адкрытай выкладцы. Кожная прылада ўключаная, наведвальнікі могуць самастойна ўзяць любую ўпадабаную мадэль у рукі, пратэставаць і вывучыць.

Большасць прылад можна набыць са зніжкай, скарыстаўшыся выгаднай акцыяй або ў растэрміноўку да двух гадоў без першага ўзнозу.

Супрацоўнікі салона падрабязна раскажуць пра камерцыйныя прапановы МТС і дапамогуць з іх выбарам. Кліенты таксама могуць падключыцца да сеткі мабільнага аператара, актываваць дадатковыя паслугі, атрымаць дэталізацыю рахунку, унесці плацеж па растэрміноўцы.

Для зручнасці разлікаў устаноўлены тэрмінал самаабслугоўвання, а таксама прадугледжана электронная чарга.

Сетка цэнтраў абслугоўвання абанентаў МТС у Беларусі сёння налічвае 90 уласных салонаў сувязі і больш за 270 дылерскіх прадстаўніцтваў.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна