У Дзень Зямлі МТС разам з Сеткай Глабальнага Дагавора ААН прыняў удзел у добраўпарадкаванні Батанічнага саду
Супрацоўнікі кампаній-удзельніц Сеткі Глабальнага Дагавора падтрымалі мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Зямлі: добраўпарадкаванне тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага саду ў Мінску. Мерапрыемства прайшло пад эгідай Мэтаў устойлівага развіцця: «Захаванне экасістэм сушы» і «Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця».
Удзельнікі ініцыятывы добраўпарадкоўвалі тэрыторыю Батанічнага саду, перасаджвалі расліны. Дзень Зямлі штогод адзначаецца 22 красавіка, каб звярнуць увагу чалавецтва на крохкасць экасістэмы Зямлі, заахвоціць людзей быць уважлівымі да яе.
Ініцыятыву падтрымалі кампаніі-удзельніцы Сеткі Глабальнага Дагавора: МТС, SoftTeco, Беларусбанк, «Асацыяцыя еўрапейскага бізнесу» (ад Асацыяцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі кампаніі «Філіпс»), Мінскі завод безалкагольных напояў, грамадская арганізацыя «SOS-Дзіцячыя вёскі Беларусь».