З 1 мая 2021 года змяняюцца ўмовы налічэння кэшбэка і ўносяцца змяненні ў Правілы сістэмы разлікаў электроннымі грашыма плацежнай карты «МТС Грошы».
Змяненне ўмоваў налічэння кэшбэка па карце «МТС Грошы»:
• памер кэшбэка ўстанаўліваецца ў памеры 2% па аперацыях на АЗС і ў супермаркетах у межах сум, залічаных на баланс карты «МТС Грошы» праз рэгламентаваныя каналы папаўнення;
• кліентам з авансавым метадам разлікаў падчас пагашэння растэрміновак МТС праз рахунак мабільнага нумара, да якога прывязаная карта «МТС Грошы», налiчваецца кэшбэк ў памеры 2% ад сумы аперацыі пагашэння, унесенай на баланс мабільнага тэлефона праз рэгламентаваныя каналы папаўнення.
Змяненне ў Правілах сістэмы разлікаў электроннымі грашыма «МТС Грошы»*:
• у выпадку актывацыі аплатнай карты «МТС Грошы» не патрабуецца падключэнне да сэрвісу «МТС Грошы».
З новай рэдакцыяй дакумента можна азнаёміцца па спасылцы. Пра плацежную карту «МТС Грошы» - тут.