Усе навiны

У «МТС Кнігі» з'явілася «касмічная» паліца

У Дзень касманаўтыкі ў «МТС Кнігі» з'явілася новая паліца з калекцыяй кніг, прысвечаных космасу. Папулярызатары навукі расказваюць пра ўладкаванне Сусвету, навукоўцы-футуролагі разважаюць пра перспектывы заваявання іншых планет, а астранаўты дзеляцца сваімі ўражаннямі ад палётаў на арбіту.

Пра сучасныя прарывы і няўдачы апавядае кніга Ціма Фернхольца «Новая касмічная гонка». Яна прысвечаная таму, як Ілон Маск, Рычард Брэнсон і Джэф Бязос спаборнічаюць за першынство ў космасе.

«Дапаможнік астранаўта па жыцці на Зямлі. Чаму навучылі мяне 4000 гадзін на арбіце». Кніга пра тое, як уладкованыя жылыя модулі МКС, напісаная касманаўтам Крысам Хэдфилдом, які правёў на арбіце некалькі тысяч гадзін.

Калі цікавіць гісторыя амбіцыйных касмічных праектаў мінулага, то вам падыдзе «Апалон-8. Захапляльная гісторыя першага палёту да Месяца» Джэфры Клугера і «Вярхом на ракеце. Абуральныя гісторыі астранаўта шатла» Майка Маллейна. Першая кніга распавядае пра перыпетыі першага палёту да Месяца, а другая - пра праграму шматразовых палётаў «Спэйс шатл», якая апярэдзіла свой час.

Гэтыя і іншыя кнігі можна прачытаць у сэрвісе «МТС Кнігі», які ўключае ў сябе больш за 1 мільён электронных і аўдыёкніг на 14 мовах.

Атрымаць доступ да «МТС Кнігі» можна на рэсурсе book.mts.by, у праграме Bookmate, або з дапамогай USSD-запыту *704 #. Кошт падпіскі - 0,31 рубля ў суткі.

У выпадку першага афармлення паслугі карыстацца сэрвісам 3 дні можна бясплатна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна