Больш за 2 мільёны беларусаў выкарыстоўваюць праграму «Мой МТС», каб кіраваць паслугамі МТС анлайн | Навіны МТС
Усе навiны

Больш за 2 мільёны беларусаў выкарыстоўваюць праграму «Мой МТС», каб кіраваць паслугамі МТС анлайн

Больш за 2 мільёны беларусаў сёння выкарыстоўваюць «Мой МТС», каб кіраваць паслугамі і балансам анлайн. Праграма дазваляе дыстанцыйна вырашаць асноўныя пытанні абслугоўвання і эканоміць час. «Мой МТС» на рынку ўжо 6 гадоў і сёння з'яўляецца часткай экасістэмы сэрвісаў мабільнага аператара.

З дапамогай праграмы, без паходу ў офіс і тэлефанавання ў колл-цэнтр, можна правяраць баланс, мяняць тарыф, падключаць і адключаць паслугі - адразу на ўсіх SIM-картах, прывязаных да аднаго абанента. Нават у выпадку адмоўнага балансу «Мой МТС» пакажа рэшткі трафіка, мінут і SMS на кожным нумары.

У «Мой МТС» ёсць розныя прылады, каб кіраваць фінансамі: можна не толькі папаўняць рахунак, але і абменьваць бонусныя балы па праграме «МТС Бонус». Тут жа можна ўвесці абяцаны плацеж і бясплатна замовіць дэталізаваную справаздачу пра выдаткі сродкаў.

Акрамя таго, у праграме можна дзяліцца балансам свайго тэлефоннага нумара з сябрамі і блізкімі. Для гэтага дастаткова скарыстаць функцыю «Падзяліцца балансам» у раздзеле «Фінансы». У праграме ёсць опцыя прагляду ўсіх выдаткаў па нумары за апошнія 5 дзён - гэтыя даныя можна знайсці ў пункце «Апошнія спісанні» у раздзеле «Фінансы». Таксама можна кантраляваць спісанне сродкаў па растэрміноўцы, аформленай у МТС.

Яшчэ адна зручная функцыя праграмы - фішкі. Іх можна размясціць на экране смартфона і бачыць баланс, рэшткі трафіка, мінуті SMS, не адкрываючы праграму.

У «Мой МТС» убудаваны хуткі пошук, праз які можна знайсці інфармацыю пра навіны, акцыі, тарыфы і паслугі. Трэба толькі ўвесці ключавое слова ў пошукавым радку, і сістэма выдасць актуальныя навіны і акцыі.

«Мой МТС» даступны для смартфонаў на базе АС Android і iOS абанентам фізічным асобам. Праграму таксама можна спампаваць з AppGallery.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна