МТС працягвае пашыраць сетку LTE-800 у Віцебскай вобласці і прапануе кліентам наладзіць смартфоны на 4G | Навіны МТС
Усе навiны

МТС працягвае пашыраць сетку LTE-800 у Віцебскай вобласці і прапануе кліентам наладзіць смартфоны на 4G

МТС запусціў дадатковыя базавыя станцыі LTE-800 у Віцебскай вобласці. Новы дыяпазон 800 Мгц быў уключаны больш чым у 17 населеных пунктах 13 раёнаў рэгіёну, у тым ліку ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры». Каб ацаніць перавагі скораснай сеткі 4G, кліенты МТС могуць праверыць і пераналадзіць свае мабільныя гаджэты.

карта-4G-МТС-сайт1136х625.png

Дзякуючы ўключэнню дадатковых базавых станцый LTE-800, кампанія МТС павялічыла доступ да лічбавых сэрвісаў, перш за ўсё ў невялікіх населеных пунктах і аддаленых вёсках. Сярод іх Крулеўшчына, Варапаева, Друя, Скрэбні, Койтава, Азярцы, Косцева, Фарынава, Багданава, Обаль, Лужкі, Заходнікі, Ноўка, Ахрэмаўцы і інш. Таксама больш камфортна карыстацца мабільным інтэрнэтам стала ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры».

Новы дыяпазон 800 Мгц мае вялікі радыус дзеяння і дазваляе ахопліваць больш шырокую тэрыторыю з меншай колькасцю базавых станцый.

Сетка LTE-800 ужо ахапіла тысячы населеных пунктаў Беларусі. Да канца 2023 года яна будзе запушчаная ва ўсіх рэгіёнах краіны. Праект па разгортванні перспектыўнай тэхналогіі ў сельскай мясцовасці рэалізуецца сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна