Усе навiны

МТС павялічыў ёмістасць LTE-сеткі ў 15 населеных пунктах Беларусі

МТС працягвае нарошчваць ёмістасць сеткі 4G у сталіцы і іншых рэгіёнах Беларусі. Больш за 20 дадатковых базавых станцый было запушчана ў 15 населеных пунктах у трох частотных дыяпазонах - 800, 1800 і 2600 Мгц.

Новыя базавыя станцыі LTE-2600 і LTE-1800 былі ўстаноўленыя ў Мінску, Гродне, Гомелі, Баранавічах, Пінску і Мазыры. Павялічылася скорасць перадачы даных кліентам у Вілейцы, Фаніпалі і Пружанах.

Дадатковыя базавыя станцыі LTE, якія працуюць на частаце 800 МГц, пачалі дзейнічаць у Мінскай і Віцебскай абласцях. У сталічным рэгіёне паскорылі мабільны інтэрнет жыхарам гп. Радашковічы Маладзечанскага раёна, аг. Сямёнавічы Уздзенскага раёна і аг. Гацук Слуцкага раёна. На Віцебшчыне базавая станцыя LTE-800 была запушчаная ў в. Бароўка Верхнядзвінскага раёна.

Камбінаванне розных частот дазволіла палепшыць якасць сувязі МТС на тых тэрыторыях, дзе адчуваўся павышаны попыт на 4G-трафік. Скорасць мабільнага інтэрнэту павысілася ў памяшканнях і на адкрытай тэрыторыі, у гарадах і ў сельскай мясцовасці, уздоўж дарог і ў грамадскіх месцах.

Цяпер мабільная сувязь чацвёртага пакалення ад МТС прысутнічае ў буйных гарадах, абласных і раённых цэнтрах Беларусі. Ідуць актыўныя работы па пашырэнню пакрыцця ў малых населеных пунктах і ў сельскай мясцовасці на тэрыторыі Мінскай, Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Забяспечыць суцэльнай 4G-сеткай усе рэгіёны краіны плануецца на працягу 2022 года. Праект рэалізуецца сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна