МТС прапануе з 21 па 31 снежня прыняць удзел у навагодняй анлайн-гульні «Агент 022» і кожны дзень атрымліваць бонусы на абаненцкі нумар.
У аснове сюжэта навагодняй акцыі «Агент 022» ― стартап MOROZ SOFT, дзе дастаўляць падарункі Дзеду Марозу дапамагаюць свойскія гадаванцы. Адзін з галоўных герояў ― кот Рыжык.
Каб удзельнічаць у навагодняй акцыі, неабходна штодзень заходзіць на сайт 2022.mts.by, адкрываць новы этап і выконваць заданні. Кожны тур змяшчае відэа з часткай навагодняй гісторыі, ілюстраваную галаваломку і бонус. Усім удзельнікам будуць даступныя 11 бонусаў. А першым 2000 абанентам, якія пройдуць усе этапы, падрыхтаваны дадатковы сюрпрыз.
Далучыцца да анлайн-акцыі можна ў любы дзень, пачынаючы з 21 снежня. Завяршальны, 11-ы этап, стане даступны 31 снежня 2021 года - да 23:59. Бонусы могуць атрымаць толькі абаненты кампаніі МТС.
Акрамя таго, па матывах святочнай анлайн-гісторыі створаны спецыяльны навагодні стыкерпак для Telegram. Аўтарам ілюстрацый з катом Рыжыкам для сайта 2022.mts.by і стыкерпака з'яўляецца мастачка Анастасія Гетман.
Падрабязней ― тут.