Што глядзелі беларусы ў лістападзе? Топ тэлеканалаў, серыялаў, кіно і мультфільмаў у МТС ТБ
Мы прааналізавалі, якія тэлеканалы, фільмы, серыялы, шоу і мультфільмы карысталіся папулярнасцю ў беларускіх гледачоў у мінулым месяцы. У рэйтынг за лістапад увайшла статыстыка праглядаў кантэнту ў сэрвісе МТС ТБ - тэлеканалаў, каталога перадач і анлайн-кінатэатраў.
Самымі папулярнымі кінаканаламі апошняга месяца восені ў МТС ТБ сталі «Кінасям'я», «Мужчынскае кіно» і «Кінакамедыя». А сярод забаўляльных адзначым тэлеканал ТНТ International, дзе ў лістападзе выходзіла шмат прэм'ер. Напрыклад, музычны праект «LAB з Антонам Бяляевым», які разам з Talk узначаліў спіс папулярных ТБ-шоу месяца. З навінак канала першы радок топу серыялаў заняў 2 сезон «Палярнага» - доўгачаканага працягу гісторыі пра жыццё ў паўночнай правінцыі Віці Мясніка.
У топ-5 любімых мастацкіх фільмаў у каталогу перадач увайшлі: «Дзевятаеў», «Тэрмінатар-2: Судны дзень», «300 спартанцаў» і дзве часткі «Малефісенты». Упершыню на ТБ у лістападзе быў паказаны фільм «Дзевятаеў» на канале «Кінапрэм'ера».
Сярод дзіцячых тэлеканалаў беларусы часцей за ўсё глядзелі «Мульт» і «Мультыландыю». Самы папулярны мультфільм лістапада - дыснэеўскі «Райя і апошні цмок», навінка тэлеканала «Кінапрэм'ера». У топ анімацыйных стужак таксама ўвайшлі аскараносная «Душа» («Кінапрэм'ера»), «Монстры на вакацыях» («Кінасем'я»), «Прыгоды Пеці і Ваўка» («Капітан Фантастыка»), «Турбазаўры» («Мультыландыя») і «Губка Боб Квадратныя штаны» (2x2).
Акрамя тэлеканалаў гледачам МТС ТБ даступныя падпіскі на два анлайн-кінатэатры: START і IVI. У падпісцы START у лістападзе з'явіўся новы серыял «У Бараньку чагосьці няма», які стаў лідэрам па праглядах. Не дзіўна, бо стваральнікі і акцёры серыяла ― каманда «Квартэта І», знаёмая гледачам па хітах «Дзень радыё» і «Чаго жадаюць мужчыны?». Відэасервіс гэтай восенню пачаў выпускаць і фестывальныя кінанавінкі. Напрыклад, у топ па праглядах увайшоў фільм Наталлі Кудрашовай «Герда».
У кінатэатры IVI у дзіцячай аўдыторыі ў ліку фаварытаў лістапада былі мультсерыялы «Маша і мядзведзь» і «Буба», а дарослыя глядзелі драмы «Турыст» і «Амнезія».
МТС ТБ - гэта сэрвіс інтэрактыўнага тэлебачання: кіно, спорт, шоу і мультфільмы ў адным пакеце. Кантэнт уключае каля 120 тэлеканалаў і 2 анлайн-кінатэатры. Адной падпіскай можна карыстацца з 7 прылад - ад смартфона да камп’ютара і тэлевізара. Кантэнт, які выйшаў у эфір, захоўваецца на працягу некалькіх дзён, таму прапусціць цікавую прэм'еру тут проста немагчыма. На працягу першых 7 дзён паслугі МТС ТБ даюцца бясплатна.
Больш падрабязна - тут.