Серыял «І проста так»: працяг «Сэксу ў вялікім горадзе» стартуе 12 снежня на Amedia Premium у МТС ТБ
На канале Amedia Premium у сэрвісе МТС ТБ 12 снежня пакажуць першыя дзве серыі сіквела легендарнага серыяла «Сэкс у вялікім горадзе». Новы праект называецца «І проста так», а падзеі ў ім разгортваюцца праз 20 гадоў пасля заканчэння арыгінальнага шоу. Наступныя серыі будуць выходзіць у нядзелю ў 20.00.
У цэнтры ўвагі сюжэта «Сэксу ў вялікім горадзе» знаходзілася жыццё 30-гадовых жанчын у сучасным мегаполісе. Гэта гісторыя журналісткі Кэры Брэдшоў, якая вяла яркае свецкае жыццё ў Нью-Йорку.
Серыял «І проста так» захавае канцэпцыю арыгінальнага шоу з той толькі розніцай, што зараз у цэнтры апавядання апынуцца жанчыны старэйшыя за 50 гадоў. На экраны вернуцца шматлікія ўпадабаныя героі і акцёры. Сярод іх ― тры сяброўкі: Кэры Брэдшоў (Сара Джэсіка Паркер), Шарлота Йорк (Крысцін Дэвіс) і Міранда Хобс (Сінтыя Ніксан). Убачаць гледачы таксама містэра Біга і Эйдана.
У «І проста так» будзе дзесяць серый, першыя дзве пакажуць на канале Amedia Premium у МТС ТБ, пачынаючы з 12 снежня ў 20:00. Наступныя эпізоды будуць выходзіць у гэты ж час кожную нядзелю.
МТС ТБ - гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з магчымасцю кіравання эфірам. У любы момант вы зможаце паставіць відэа на паўзу або скарыстаць функцыю перамоткі. Адзін рахунак падтрымлівае падключэнне да 5 прылад: можна раніцай пачаць прагляд на ноўтбуку, працягнуць днём у смартфоне і скончыць увечар на вялікім экране тэлевізара. Сэрвіс налічвае каля 120 тэлеканалаў і 2 анлайн-кінатэатры. Пасля актывацыі МТС ТБ упершыню доступ да яго даецца бясплатна на працягу 7 дзён. Падрабязней пра ўсе прэм'еры, актуальныя навіны і навінкі ў сэрвісе МТС ТБ вы можаце даведацца ў нашым Telegram-канале.