«Новы год на максімум» у МТС ТБ: дадатковыя тэлеканалы і падключэнне двух новых анлайн-кінатэатраў | Навіны МТС
Усе навiны

«Новы год на максімум» у МТС ТБ: дадатковыя тэлеканалы і падключэнне двух новых анлайн-кінатэатраў

Падчас навагодніх святаў павялічваецца колькасць тэлеканалаў у пакетах паслуг «МТС ТБ, дзень», «МТС ТБ, 30 дзён», «МТС ТБ 50» і «TV Box». Акрамя таго, у рамках акцыі «Новы год на максімум» можна бясплатна аформіць падпіску на два анлайн-кінатэатры ў МТС ТБ — more.tv і PREMIER.

МТС ТВ с лого.jpg

З 24 снежня па 7 студзеня ў тых, хто ўжо карыстаецца або падключае паслугі «МТС ТБ, дзень», «МТС ТБ, 30 дзён», «МТС ТБ 50», «TV Box», з'явіцца магчымасць глядзець пашыраны пакет тэлеканалаў – іх колькасць павялічыцца да 120. З 8 студзеня будуць адкрытыя толькі тыя ТБ-рэсурсы, якія прадугледжаныя падключанай паслугай.

У гэты перыяд таксама бясплатна можна аформіць падпіскі на more.tv, дзень, more.tv, 30 дзён або PREMIER, дзень, PREMIER, 30 дзён. З 8 студзеня падпіска аўтаматычна прадоўжыцца і тарыфікуецца.

Пашыраны пакет тэлеканалаў і падключэнне падпісак на два анлайн-кінатэатры ў МТС ТБ будзе даступна з 24 снежня 2021 года па 7 студзеня 2022 года.

Больш падрабязна пра акцыю «Новы год на максімум» - тут.

МТС ТБ — відэасэрвіс з папулярнымі ТБ-каналамі, фільмамі, серыяламі і 4 анлайн-кінатэатрамі: more.tv, START, PREMIER, IVI. Праграму МТС ТБ можна ўстанавіць на смарт-тэлевізар, смартфон, планшэт або глядзець на камп’ютары праз вэб-інтэрфейс або на тэлевізары з ТБ-прыстаўкай. Фільмы і перадачы даступныя ў запісе да 5 дзён, у любы момант можна ставіць эфір на паўзу, атрымліваць напамінкі і шукаць фільмы па назве або тэмах.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна