Акцыя «Новы год без клопатаў» новым абанентам хатняга інтэрнэту: зніжкі на паслугі і безлімітная мабільная сувязь | Навіны МТС
Усе навiны

Акцыя «Новы год без клопатаў» новым абанентам хатняга інтэрнэту: зніжкі на паслугі і безлімітная мабільная сувязь

МТС прапануе далучыцца да акцыі «Новы год без клопатаў» і скарыстаць бонусы падчас падключэння хатняга інтэрнэту. У рамках прапановы новыя абаненты атрымаюць зніжкі на паслугі лінейкі «ІКС» і дадатковыя SIM-карты з безлімітам тэлефанаванняў і мабільнага інтэрнэту. Навагодняя акцыя дзейнічае па 31 студзеня 2022 года.

сайт с лого2.jpg

Так, новым абанентам на працягу першага года з моманту падключэння штомесячная абаненцкая плата паслугі «X5» складзе 13 рублёў, «X6» - 25 рублёў, «X7» - 33 рублі. Пачынаючы з 13-га месяца паслугі «X5», «X6» і «X7» будуць даступныя за 27,50 рубля, 38,50 рубля і 52,50 рубля ў месяц адпаведна.

Удзельнікі акцыі таксама атрымаюць магчымасць падключаць дадатковыя SIM-карты з тарыфам «Безліміцішча» са зніжкай на абаненцкую плату. На працягу першых 12 месяцаў кошт складзе 3,5 рубля ў месяц, далей - 7,5 рубля. Абанентам паслуг «Х5» прадугледжана падключэнне адной SIM-карты, на «X6» – да двух, а на «X7» – да чатырох.

Зніжка на «Безліміцішча» даецца толькі ў выпадку падключэння новых нумароў у перыяд правядзення акцыі.

Лінейка паслуг «ІКС» дае доступ да інтэрнэту на скорасці да 200 Мбіт/сек без абмежаванняў аб'ёму трафіка. У паслугі «X6» і «X7» дадаткова ўключаныя да 85 каналаў сэрвісу «МТС ТБ» і магчымасць устаноўкі антывірусаў для персанальных камп’ютараў і смартфонаў. «X6» выдае ліцэнзійныя ключы для 1 камп’ютара і 1 смартфона, «X7» - для 3 камп’ютараў і 3 смартфонаў.

Падрабязней пра паслугі «ІКС» і ўмовы акцыі можна даведацца тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна