Shop.mts.by прызнаны найлепшай інтэрнэт-крамай у Беларусі на конкурсе «Выбар года 2021». Расказваем чаму | Навіны МТС
Усе навiны

Shop.mts.by прызнаны найлепшай інтэрнэт-крамай у Беларусі на конкурсе «Выбар года 2021». Расказваем чаму

Shop.mts.by стаў лепшым на прэстыжным міжнародным конкурсе «Выбар года 2021» у намінацыі «Інтэрнэт-крама мабільных тэлефонаў, планшэтаў і аксесуараў». Пра яго папулярнасць гавораць і даныя продажаў. Мы прааналізавалі перавагі нашых кліентаў у мінулым годзе – і вось, што атрымалі.

За 2021 год на сайце інтэрнэт-крамы МТС было аформлена каля 200 тысяч заказаў. У параўнанні з 2020 годам колькасць пакупак вырасла амаль у 3 разы. У сярэднім за месяц паслугамі нашай дастаўкі карысталіся больш за 6 тысяч пакупнікоў.

сайт-с-лого2 (2).jpg

Самымі папулярнымі мадэлямі смартфонаў у 2021 годзе былі:

1. Apple iPhone 11

2. Samsung Galaxy A52

3. Xiaomi Redmi 9T

4. Xiaomi Redmi Note 10S

5. Apple iPhone SE (2020)

Топ 5 папулярных кампаній-вытворцаў смартфонаў:

1. Xiaomi

2. Apple

3. Samsung

4. Huawei

5. Honor

Традыцыйна часцей за ўсё заказвалі смартфоны, планшэты і аксэсуары да іх. Кліенты выбіралі больш за 1,5 тысячы розных тавараў у інтэрнэт-краме.

У 2021 годзе асартымент інтэрнэт-крамы МТС істотна пашырыўся. Акрамя звычайных дэвайсаў у продажы з'явіліся рэчы для стварэння «разумнага» дома: робаты-пыласосы, «разумныя» электрачайнікі, разеткі, лямпачкі, датчыкі навакольнага асяроддзя і руху, а таксама многае іншае.

Рэкордная колькасць продажаў за 2021 год у інтэрнэт-краме МТС была зафіксаваная з 27 па 29 снежня. Вялікай папулярнасцю гэтымі днямі карысталіся не толькі смартфоны і планшэты. На падарункі актыўна разбіралі ў тым ліку смарт-гадзіннікі, «разумныя» калонкі і робаты-пыласосы.

Foto2.png

Топ 10 папулярных пакупак у самыя «гарачыя» дні 2021 года:

1. Смартфон Apple iPhone 13

2. Смартфон Samsung Galaxy A52

3. Смартфон Xiaomi Redmi 9T

4. Смартфон Apple iPhone 11

5. Робат-пыласос Xiaomi Mi Robot Vacuum-Mop

6. Планшэт Samsung Galaxy Tab A7 LTE

7. Ноўтбук Honor MagicBook M15 касмічны шэры

8. Смарт-гадзіннік Huawei Watch GT 3

9. Смарт-гадзіннік Apple Watch SE 44

10. Калонка партатыўная Новая Яндэкс. Станцыя Міні

Адна з прычын папулярнасці інтэрнэт-крамы МТС - гэта пастаянная наяўнасць вялікай колькасці акцыйных прапаноў на розныя групы тавараў. Асобай папулярнасцю карысталіся «Удалая пакупка», «Смарт-прылады», «Самым любімым».

Інтэрнэт-крама МТС працуе кругласутачна. Пакупнікі актыўна афармляюць анлайн-растэрміноўкі без першага плацяжу, праверка даступнасці якіх ажыццяўляецца на працягу 10 мінут. Шырокі геаграфічны ахоп і хуткая дастаўка (заказ прыходзіць у любы пункт Беларусі на працягу 1-2 дзён) дазваляюць зрабіць паслугі shop.mts.by максімальна даступнымі. А статус аўтарызаванага рэсэлера забяспечвае аператыўнае паяўленне навінак.

Атрымаць кансультацыю і заказаць тавар можна па тэлефоне +375 (29) 545-00-00, або па кароткім нумары 210, або зайсці на shop.mts.by.

Foto3.jpg

Папярэдняя навіна

Наступная навіна