Улюбёныя камедыйныя шоу ў падпісцы PREMIER У МТС ТБ | Навіны МТС
Усе навiны

Улюбёныя камедыйныя шоу ў падпісцы PREMIER У МТС ТБ

Карыстальнікам МТС ТБ цяпер даступныя ўсе выпускі ўлюбёных камедыйных шоу ў падпісцы анлайн-кінатэатра PREMIER. Мы сабралі вам падборку самых смешных і топавых, каб не прыйшлося марнаваць час на пошукі. Каб аформіць пасутачную падпіску на PREMIER у МТС ТБ, адпраўляйце USSD *822#, а для 30-дзённай - *865#. Кошт падпіскі на анлайн-кінатэатр у рамках сэрвісу МТС ТБ складае 0,40 рубля ў суткі або 7,90 рубля за 30 дзён. Першыя 7 дзён падпіскі бясплатна.

Comedy Club

Самае найстарэйшае шоу з маладзёжных. Яго рэзідэнты не стамляюцца смяшыць усіх навокал ужо больш за 15 гадоў. Гумарысты, якія ў асноўным выйшлі з каманд КВЗ, змаглі перавярнуць класічнае ўяўленне аб камічным, замацаваць новыя жанры, напрыклад, стэндап, а таксама адкрыць шмат новых імёнаў.

Аднойчы ў Расіі

Адно з самых папулярных шоу ў МТС ТБ па праглядах у ТБ-каталозе. Цяпер можна з асалодай перагледзець усе 8 сезонаў. Гумарыстычныя скетчы з зоркамі тэлеканала ТНТ дапамогуць адцягнуцца ад шэрых будняў і пасмяяцца над вядомымі вечнымі праблемамі людзей.

Адкрыты мікрафон

З простых шоу камедыйных талентаў «Адкрыты мікрафон» стаў сацыяльным ліфтам для маладых комікаў. Глядзіце адразу больш за 25 выпускаў на PREMIER - адкрыта, без забароненых тэм, максімальна смешна.

Жаночы стэндап

Жаночы гумар ёсць! І ён зразумелы, знаёмы і цікавы ўсім без выключэння. Ірына Мягкова і Зоя Яравіцына – дзяўчаты, якія выступалі ў стэндапах нароўні з мужчынамі. Яны змаглі стварыць сваё шоу - актуальнае, яскравае і з'едлівае, якое не саступае па рэйтынгах іншым камедыйным праграмам.

Пражарка

Першае расійскае камедыйнае хейт-шоу, у якім зорныя госці атрымліваюць максімум «злых» і правакацыйных жартаў пра сябе ад стэндап-комікаў. Крыўдныя слоўцы і каментарыі тут толькі вітаюцца.

Гульня

Навічкі і аксакалы гумару змагаюцца ў батле за прыз у 30 млн расійскіх рублёў. Пераможа толькі адна каманда. Члены журы — Гарык Харламаў і Гарык Марцірасян.

Сакрэт

Рамантычнае шоу, у якім шмат жартуюць вядучыя Кацярына Варнава і Дзмітрый Хрусталёў. Удзельнікам (25 хлопцам і 25 дзяўчатам) даводзіцца казаць праўду пра сябе, каб знайсці пару. Шакіруючыя факты з жыцця дапамагаюць прайсці тэст на сумяшчальнасць. На PREMIER даступныя адразу 2 сезоны шоу.

TALK

Другі сезон сур'ёзных размоў комікаў выйшаў у новым складзе. Замест Руслана Белага да гутаркі далучаецца запрошаная зорка ТНТ - кожны выпуск розная. Сярод тых, хто ўжо паспеў засвяціцца - Стас Старавойтаў, Вікторыя Складчыкава і Сяргей Арлоў.

Я табе не веру

Новае шоу тэлеканала ТНТ даступнае на PREMIER. Незвычайны фармат, агністы тандэм вядучых - Азамата Мусагаліева і Дзяніса Дорахава, 4 раўнды і зоркі, якія ўмеюць выдатна хлусіць. 4 выпускі праграмы – ужо на PREMIER.

МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, які ўключае ў сябе каля 120 тэлеканалаў і 4 анлайн-кінатэатры. Фільмы, серыялы, мультфільмы, перадачы, спартыўныя трансляцыі і шоу можна глядзець як у рэжыме рэальнага часу, так і ў запісе. Таксама ёсць магчымасць ставіць эфір на паўзу і перамотваць. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сэрвіс даецца бясплатна.

Падрабязна пра сэрвіс МТС ТБ - тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна