Меню

Фрэнсіс Нгану супраць Сірыля Гана! Глядзіце бой за тытул чэмпіёна UFC у МТС ТБ

У гэтую нядзелю, 23 студзеня, адбудзецца бой паміж дзеючым чэмпіёнам UFC у цяжкай вазе Фрэнсісам Нгану і часовым уладальнікам пояса Сірылем Ганам. Самую чаканую падзею года ў свеце змешаных адзінаборстваў можна будзе паглядзець у прамым эфіры ў 6:00 з дапамогай МТС ТБ на канале Setanta Sports 1 або ў любы зручны час - архіў усяго відэакантэнту захоўваецца да 5 дзён на сэрвісе.

Паядынак паміж Фрэнсісам Нгану і Сірылем Ганам стане галоўным івентам турніру UFC 270, які пройдзе ў амерыканскім горадзе Анахайме на арэне Honda Center.

35-гадовы камерунец Фрэнсіс Нгану па мянушцы Драпежнік заваяваў тытул дзеючага чэмпіёна UFC у цяжкай вазе ў сакавіку 2021 года, калі перамог Стыпе Міачыча накаўтам. За сваю спартыўную кар'еру ён правёў 19 баёў - 16 перамог і 3 паражэнні. Нгану з'яўляецца ўладальнікам самага магутнага зафіксаванага ўдару ў свеце, але не можа пахваліцца вялікай вынослівасцю.

31-гадовы француз Сірыль Ган па мянушцы Добры Хлопец атрымаў пояс часовага чэмпіёна UFC у цяжкай вазе ў жніўні 2021 года, калі перамог Дэрыка Люіса тэхнічным накаўтам. Ён выйграў кожны з 10 баёў у сваёй прафесійнай кар'еры. Ган вельмі ўважліва вывучае кожнага праціўніка і ўмее размяркоўваць сілы на дыстанцыю ўсяго бою.

Бой абяцае быць вельмі відовішчным. Эмоцыі паміж апанентамі напружаныя: калісьці яны былі сябрамі і нават разам трэніраваліся. Але прэстыжны тытул чэмпіёна UFC дастанецца толькі аднаму.

Усяго на турніры UFC 270 запланавана правядзенне 13 баёў. Акрамя галоўнага супрацьстаяння двух цяжкавагавікоў, чаканым з'яўляецца бой-рэванш за тытул чэмпіёна UFC у найлягчэйшай вазе паміж дзеючым чэмпіёнам мексіканцам Брэнданам Марэна і былым чэмпіёнам — бразільцам Дэйвісанам Фігейрэду.

Наступны турнір UFC чакаецца 13 лютага. У сэрвісе МТС ТБ усе ключавыя падзеі UFC даступныя на канале Setanta Sports 1 у падпісцы «МТС ТБ Плюс».

МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, які ўключае ў сябе каля 120 тэлеканалаў і 4 анлайн-кінатэатры. Фільмы, серыялы, мультфільмы, перадачы, спартыўныя трансляцыі і шоу можна глядзець як у рэжыме рэальнага часу, так і ў запісе. Таксама ёсць магчымасць ставіць эфір на паўзу і перамотваць. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сервіс дацца бясплатна.


*Інфармуем, што з 31.01.2022 у сэрвісе МТС ТБ не будуць даступныя для падключэння паслугі TV Box і TV Box+.

Будзьце ў курсе выгадных прапаноў - падпішыцеся на рассылку МТС

Опрос о сайте МТС
Апытанне пра сайт МТС
Дапамажыце нам стаць лепш - прайдзіце кароткае апытанне
Пытанне 1 з 5
Ці проста знайсці на сайце МТС патрэбную інфармацыю?
Не, не проста
Так, проста
Пытанне 2 з 5
Як вы ацэньваеце дызайн сайта?
Не падабаецца
Вельмі падабаецца
Пытанне 3 з 5
Ці лічыце вы сайт карысным?
Не, не карысны
Так, карысны
Пытанне 4 з 5
Што можна палепшыць на сайце?
Пытанне 5 з 5
Ці парэкамендуеце вы сайт МТС сваім калегам і партнёрам?
Дакладна не
Дакладна так
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Вы нам вельмі дапамаглі