МТС запусціў галасавы чат-бот па кібербяспецы: блогеры распавядаюць пра правілы паводзінаў у Сетцы | Навіны МТС
Усе навiны

МТС запусціў галасавы чат-бот па кібербяспецы: блогеры распавядаюць пра правілы паводзінаў у Сетцы

МТС у рамках праекта «Дзеці ў інтэрнэце» запусціў галасавы чат-бот па кібербяспецы. У Telegram папулярныя блогеры распавядаюць пра магчымыя анлайн-небяспекі і пра тое, як іх можна пазбегнуць. Галоўная задача сэрвісу – навучыць дзяцей асновам правільных і бяспечных паводзінаў у Сетцы.

Навучальны чат-бот знаходзіцца ў месенджары Telegram - @cybersafety_bot.

На анлайн-платформе шэсць папулярных блогераў праз галасавыя паведамленні гавораць пра розныя аспекты бяспекі ў інтэрнэце. Карыстальнік можа выбраць аднаго з «настаўнікаў», тэму для вывучэння і пачаць «гутарку». Як правільна мець зносіны з незнаёмцамі ў інтэрнэце і не стаць удзельнікам небяспечнага челленджа? Чаму так важна прытрымлівацца анлайн-этыкету? Як абараніць свой рахунак ад зламыснікаў? Што рабіць, калі сутыкнуўся з цкаваннем у інтэрнэце? На гэтыя і іншыя пытанні блогеры дадуць простыя і зразумелыя адказы.

Пасля завяршэння зносін па кожнай тэме карыстальнікі чат-бота атрымаюць спасылку на серыю відэаролікаў праекта «Дзеці ў інтэрнэце», якія дазваляюць атрымаць яшчэ больш карыснай інфармацыі пра кібербяспеку.

Чат-бот і серыя відэаролікаў створаныя ў рамках адукацыйнага праекта МТС «Дзеці ў інтэрнэце». Праект стартаваў больш за 8 гадоў таму ў выглядзе афлайн-урокаў, а ў мінулым годзе быў пераведзены ў анлайн-фармат. У майстар-класах па бяспечных паводзінах у Сетцы прынялі ўдзел больш за 10 тысяч школьнікаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна