34mag і МТС запусцілі новую серыю гiстарычных падкастаў. Яны будуць прысвечаны шляхецкім родам, якія некалі жылі на тэрыторыі Беларусі, а таксама вялізнаму культурнаму пласту, які гэтыя сем'і пакінулі пасля сябе. Першы выпуск цыклу ужо можно паслухаць і спампаваць на беларускай і рускай мовах.
Першы выпуск падкаста распавядае пра беларускіх «каралёў без кароны» ― князёў Радзівілаў. Пачынаецца ён з прыгожай легенды аб паходжанні гэтага знакамітага магнацкага роду, прагучыць таксама гісторыя кахання Барбары Радзівіл і караля Жыгімонта II Аўгуста.
Акрамя вялізнага палітычнага ўплыву ў мінулым, род Радзівілаў уражвае таксама сваёй багатай культурнай спадчынай. Менавіта ёй і будзе прысвечана большая частка выпуску: Нясвіжскаму замку, шматлікім палацам і касцёлам, Радзівілаўскай Бібліi, мануфактурам па выпуску габеленаў, шкла і люстэркаў.
Паслухаць падкаст пра Радзівілаў з любой кропкі свету можна на 34travel.me і 34mag.net, а таксама на платформах Apple Podcasts, Spotify, Castbox.fm, Soundcloud.
Серыя падкастаў пра шляхецкія роды ― гэта ўжо не першы сумесны праект МТС і 34mag. Так, у мінулым годзе пры падтрымцы мабільнага аператара выходзіў цыкл пра гісторыю мастацтва Беларусі.