Англійская прынцэса, рыбакі, якія спяваюць, і Рамеа, які танчыць. Лепшае брытанскае кіно найбліжэйшых выхадных
Прапануем пагрузіцца ў атмасферу брытанскага кіно, якое вызначаецца асаблівым гумарам, шармам і элегантнай ігрой акцёраў. У падборку ўвайшлі як навінкі кіно, так і знаёмыя карціны. Усе фільмы вы можаце паглядзець у прамым эфіры і да 5 дзён у запісе ў спецыяльным раздзеле на галоўнай старонцы праграмы МТС ТБ.
«Дзікая парачка»: 28 студзеня ў 17:00, 29 студзеня ў 23:45 і 30 студзеня 13:45 на тэлеканале «Кінапрэм'ера»
Дзіўны хлопец і не менш дзіўная дзяўчына, якія выраслі разам у ірландскай вёсцы, спрабуюць разабрацца ў адносінах. Дуэт Эмілі Блант і Джэймі Дорнана ― сучасны адказ усім рамантычным камедыям, знятым у дэкарацыях вялікага шумнага горада. Нават скептыкі ацэняць маляўнічыя пейзажы ў духу «Гонар і прадузятасці» і «Джэйн Эйр», а таксама чуллівыя сарамлівыя характары закаханай парачкі.
«Яшчэ адзін год»: 30 студзеня ў 11:30 на тэлеканале «Еўракіно»
Камерная гісторыя пра немаладую пару - з гумарам, жыццёвымі праблемамі, атмасферай дому і ўтульнасці. Стваральнікі фільма вялікую ўвагу надалі рэквізіту, каб перадаць плынь часу, а таксама здымалі эпізоды ўсіх пор года на розныя віды плёнкі. Адна з лепшых работ рэжысёра Майка Лі, прызёра Канскага фестывалю.
«Адпетыя сябры»: 29 студзеня ў 09:00 і 30 студзеня ў 02:30 на тэлеканале «Кінапрэм'ера»
Музычны прадзюсар знаходзіць у правінцыі хор мясцовых рыбакоў. Хто мог падумаць, што вясковыя жыхары з’яўляюцца сапраўднымі самародкамі? Толькі вось што ім рабіць з нечаканай папулярнасцю? Музычнае кіно, якое спадабаецца ўсім: і дзядулю, і ўнучцы.
«Квартэт»: 29 студзеня ў 17:00 і 30 студзеня ў 12:45 на тэлеканале «Еўракіно»
Фільм быў зняты зоркай Галівуду Дастынам Хофманам і намінаваны на Залаты Глобус. Оперная зорка пераязджае ў дом састарэлых артыстаў. У лепшых брытанскіх традыцыях зоркі тут спяваюць, жартуюць і ператвараюць дом састарэлых у самы сапраўдны тэатр оперы.
«Добры дзень для вяселля»: 28 студзеня ў 17:55 і 30 студзеня ў 13:30 на тэлеканале «Еўракіно»
Тыповы англійскі дом, 1932 год. Гэты фільм як раз пра той час, калі ўсе былі неверагодна важнымі, прыстойнымі і скрытнымі. Як сказаць нявесце пра свае пачуцці, калі яна выходзіць сёння замуж за іншага? Рамантычная гісторыя пра ўспаміны пра адно бурнае лета.
«Дыяна. Гісторыя кахання»: 28 студзеня ў 15:00 на тэлеканале Amedia Hit
Якім было сапраўднае жыццё прынцэсы Дыяны? Фільм, які не прэтэндуе на дакладнасць, распавядае пра той час, калі яна перастала афіцыйна прэтэндаваць на англійскі трон, займалася дабрачыннасцю і сустрэла новага любага. У галоўнай ролі муза Дэвіда Лінча ― Наомі Ўотс.
«Танчы, адсюль!»: 30 студзеня ў 22:20 на тэлеканале «Еўракіно»
Брытанская камедыя з Нікам Фростам пра тое, як заваяваць сэрца кіраўніка з дапамогай палымянага танца сальсы… нават укормленаму клерку. Адзіная акалічнасць, якая замінае перамагчы галоўнаму герою, - гэта канкурэнт, які выкарыстоўвае масу забароненых прыёмаў.