Усе навiны

МТС выступіў генеральным партнёрам першага этапу Кубка Еўропы па фрыстайле.

У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Раўбічы» прайшоў першы этап Кубка свету па фрыстайле сярод мужчын і жанчын. Беларусы заваявалі 5 медалёў у індывідуальных выступленнях і занялі другое месца на камандным турніры.

Фото 1.jpg

Удзел у стартах бралі спартсмены з чатырох краін: Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана. Разыгрываўся камплект медалёў у індывідуальных дысцыплінах у мужчын і жанчын. А ў апошні дзень спаборніцтваў адбыліся камандныя скачкі.

Сярод беларусаў золата заваявалі лыжныя акрабаты Дзмітрый Мазуркевіч і Рэната Івароўская. Спартсменка Валерыя Балматава ўзяла два медалі: серабро і бронзу. А Вера Малашкевіч атрымала бронзу.

У камандным выступленні перамогу атрымалі расійскія фрыстайлісты. Зборная Беларусі заняла другое месца. Трэцяе месца дасталася камандзе з Украіны.

Этап Кубка свету па фрыстайле праходзіў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту, Беларускай федэрацыі фрыстайла і Беларускага лыжнага саюза. Кампанія МТС падтрымала спаборніцтва ў якасці генеральнага партнёра.

Фото 2.jpg

Папярэдняя навіна

Наступная навіна