Кампанія #ІнтэрнэтБезБулінгу працягваецца: МТС і ЮНІСЕФ падпісалі новае пагадненне аб супрацоўніцтве | Навіны МТС
Усе навiны

Кампанія #ІнтэрнэтБезБулінгу працягваецца: МТС і ЮНІСЕФ падпісалі новае пагадненне аб супрацоўніцтве

МТС і Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі працягнуць дзейнасць па прафілактыцы кібербулінгу сярод дзяцей і падлеткаў. Новае пагадненне аб супрацоўніцтве было падпісанае 8 лютага, у Сусветны дзень бяспечнага інтэрнету.

111.png

У 2022 годзе МТС і ЮНІСЕФ у Беларусі засяродзяцца на тым, каб матэрыялы аб праблеме кібербулінгу і інструменты дапамогі сталі яшчэ больш даступнымі дзяцям, падлеткам, настаўнікам і бацькам. Дзеля гэтага прапрацоўваецца серыя маштабных мерапрыемстваў ва ўсіх абласцях Беларусі. Асновай для супрацоўніцтва стане праект #ІнтэрнэтБезБулінгу, які атрымае далейшае развіццё.

«МТС ― сацыяльна адказная кампанія, і мы прыкладаем шмат намаганняў, каб комплексна і паслядоўна рэалізоўваць розныя праграмы ў гэтым напрамку. Падпісанне новага пагаднення з ЮНІСЕФ - гэта чарговы этап нашай шматгадовай дзейнасці па бяспечных паводзінах дзяцей у лічбавай прасторы. Мы бачым вынік і працягнем прасоўваць розныя інструменты дапамогі, каб фарміраваць культуру этычных анлайн-зносін у маладога пакалення», ― адзначыў Генеральны дырэктар МТС Уладзіслаў Андрэйчанка.

«З 2018 года мы працуем з МТС над тым, каб зрабіць інтэрнэт бяспечным для дзяцей і падлеткаў. Пачынаючы гэты шлях, мы не маглі ўявіць, наколькі вострай гэтая праблема стане праз пяць гадоў, калі з прычыны пандэміі ўся планета перайшла ў рэжым анлайн. Мы ўдзячныя МТС за працу і агучванне праблемы кібербулінгу. На новым этапе супрацоўніцтва мы спадзяемся, што разам зможам вывучыць усе аспекты карыстання дзецьмі інтэрнэтам, выявіць новыя пагрозы і разам знайсці шляхі вырашэння новых праблем», - адзначыла Таня Радачай, прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі.

МТС і ЮНІСЕФ супрацоўнічаюць ужо не першы год. У межах кампаніі #ІнтэрнэтБезБулінгу ў 2021 годзе былі створаныя відэаролікі і тэст-трэнажоры, якія дапамагаюць больш даведацца пра кібербулінг, вучаць дзяцей, бацькоў і педагогаў бяспечным паводзінам у сетцы.

Кантэнт для ролікаў і тэстаў быў распрацаваны на аснове рэальных гісторый дзяцей, якія перажылі цкаванне ў інтэрнэце, і прапрацаваныя псіхолагамі. З моманту запуску на YouTube-канале МТС у лютым 2021 года ролікі паглядзелі больш за 210 тысяч разоў.

Акрамя таго, сумесная кампанія МТС і ЮНІСЕФ у Беларусі #ІнтэрнэтБезБулінгу атрымала высокую ацэнку прафесіяналаў на прэстыжных міжнародных конкурсах як унутры краіны, так і за яе межамі.

222.png

Папярэдняя навіна

Наступная навіна